Уладзімір Аляксандравіч Арлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. А. Арлоў)
Уладзімір Аляксандравіч Арлоў
Імя пры нараджэнні Уладзімір Аляксандравіч Арлоў
Дата нараджэння 6 студзеня 1938(1938-01-06) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік
Кар’ера 1965 — наш час

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Арло́ў (нар. 6 студзеня 1938, Баку, Азербайджанская ССР) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

ў сям’і службоўца ТСААВІЯХІМа Аляксандра Віктаравіча і друкаркі тыпаграфіі Валянціны Маркіянаўны, якая пераехала ў Баку, ратуючыся ад Галадамора ва Украінскай ССР[2]. Пасля разводу жыў з бацькам і бабуляй у Азербайджане.

У 1946 годзе бацьку перавялі ў Гродна на пасаду старшыні ТСААВІЯХІМа, куды ён узяў новую жонку і сына. Тут Уладзімір скончыў школу з медалём (1956), вырашыў стаць рэжысёрам[2]. Патрапіў памочнікам на кінастудыю «Беларусьфільм», дзе да 1959 працаваў асістэнтам рэжысёра[3], рэжысёрам-практыкантам. У 1958—1963 навучаўся на рэжысёрскім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута[2].

У 1965—2000 гадах працаваў на Дзяржтэлерадыё БССР (пазней Беларусі) кінарэжысёрам-пастаноўшчыкам творчага аб’яднання «Тэлефільм»)[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кінафільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вясёлы цягнік» (1965)
  • «Канцэрт майстроў мастацтваў» (1965)
  • «Канцэрт аркестру Б. Райскага», «Канцэрт Магілёўскага ансамблю танцу» (усе — 1966)
  • «Канцэрт квартэту арфаў», «Канцэртная праграма», «Чаму ж нам не пець!..» (усе — 1968)
  • «Песняры» (1971)[4]
  • «Суботы з дзядзькам Монічам» (1975)
  • «Верасы» (1977)
  • «Тры тысячы песняў» (1980)
  • «Ты адно каханне» (1980)
  • «Фантазія на тэму…» (1981)
  • «Канцэрт майстроў мастацтваў» (1982)
  • «І песня ўзлятае сама» (1982)
  • «Купалінка» (1983)
  • «А таксама цырк» (1984)[4]
  • «Жаваронкі, прыляціце» (1984)
  • «Варыяцыі на балетныя тэмы», «Лёгкі хлеб» (усе — 1986)
  • «Свята» (1988)
  • «Хэпі энд» (1991)
  • «Хор» (1993)

Дакументальныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Астатнія сямнаццаць», «Чараўнікі з Нёмана» (усе — 1966)
  • «Дабрынёва, бацькоўскі дом», «Родам адсюль» (усе — 1968)
  • «Я чую вестку» (1970)
  • «Докшыцкі каравай» (1972)
  • «Твой дом на зямлі» (1973)
  • «Дарога ў абодва канцы» (1974)
  • «Лекцыя матэматыкі», «Старэйшыя» (усе — 1975)
  • «Кавалёвы» (1976)
  • «Эстафета», «Хроніка содняў. Субота», «Над Нёманам» (усе — 1977)
  • «Назоўнік — школа», «Зямля і зоры» (усе — 1978)
  • «Хлопец з вёскі Белае» (1979)
  • «Спяклі мы каравай» (1980)
  • «Косця», «Фантазыя на тэму» (усе — 1981)
  • «Кантрольны варыянт — Вілія» (1983)
  • «Песні над мутнай вадой» (1984)
  • «Сёння абыдземся без музыкі» (1985)
  • «За што змагаецца „Чырвоны змагар“?» (1986)
  • «Трое ў галоўнай ролі», «Я таты не выракуся» (усе — 1988)
  • «Дарога на Евіна», «Пытанні на адказы» (усе — 1989)
  • «Мара», «126 словаў» (усе — 1992)
  • «Усе пад Богам ходзім» (1993)
  • «Анталогія беларускай паэзіі» (1995, ф. 3)
  • «Між зоркай і свечкай» (1997)
  • «Наша марка», «Недзе ў цэнтры Еўропы» (усе — 1998)
  • «Разам з ім», «Аркадзь Рудэрман. Партрэт на фоне эпохі», «Урыўкі з ненапісанага. Яўген Глебаў» (усе — 1999)
  • «Мсціслаў» (2000)
  • «Тэатральная правінцыя» (2001)
  • «Аргенцінскі сіндром. У пошуках раю» (2012)[5]
  • «Пясняр. Сэрцам і думамі» (2017)[6]

Тэлефільмы[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Искусство смелых, сильных, ловких (1976)
  • Стратегия и методы восстановления подземных трубопроводов (2001)
  • Магія белага экрана = Магия белого экрана / Маст. Стэльмашонак Н.У.; Фота: Аўдзеева А. і інш. — Мн.: Беларусь, 2002. — 351 с. — ISBN 985-01-0384-1.
  • Закадровые истории фильма «Вся королевская рать» глазами одного из его создателей. — Ковчег, 2002. — 103 с.
  • Их портрет с обречённым императором: повести, роман (2005)
  • Ускользающие сюжеты: [роман] (2013)
  • Пересечения в пространстве и во времени: [сборник] (2013)
  • Владимир Орлов. Магия многоцветного экрана, или За кадром, за кулисами с друзьями и актрисами. — Мн.: Харвест, 2015. — 512 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-18-3760-7.
  • Он смеялся последним: фантазия на тему документов: повесть (2016)
  • Имена и фамилии подлинные: откроешь ― не оторвешься!: услышанное, увиденное, познанное, домысленное (2018)

Зноскі

  1. Орлов Владимир Александрович (III) — биография (руск.). Кино-театр.ру[ru]. Праверана 23 кастрычніка 2021.
  2. а б в Владимир Орлов: проба автомонографии (руск.). Уладзімір Арлоў. Праверана 6 кастрычніка 2018.
  3. а б Орлов Владимир Александрович (руск.)(недаступная спасылка). Національная кіностудія «Беларусьфільм». Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 6 кастрычніка 2018.
  4. а б в Фильмография (руск.). Виртуальный музей ансамбля «Песняры». Праверана 6 кастрычніка 2018.
  5. Аргентинский синдром. В поисках Рая (руск.). Центр православной культуры «Лествица». Праверана 6 кастрычніка 2018.
  6. Премьера фильма «Песняр. Сердцем и думами» (руск.)(недаступная спасылка). Афіша. TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 6 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]