Уладзімір Васільевіч Гарбачоў
Уладзімір Гарбачоў | |
---|---|
Уладзімір Васільевіч Гарбачоў | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2016 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | кардыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1970) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Васільевіч Гарбачоў (10 студзеня 1926, Талачын — 5 кастрычніка 2016) — беларускі кардыёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1961), доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 студзеня 1926 года ў Талачыне. Потым пераехаў у Мінск, скончыў васьмігодку.
24 чэрвеня 1943 года ў час бамбёжкі пакінуў Мінск і накіраваўся на Лепельшчыну, у вёску Аношкі. Тут ён стаў партызанам чашніцкай брыгады «Дубава», а з ліпеня 1943 года — лепельскай брыгады імя I. В. Сталіна.
У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У тым жа годзе стаў членам КПСС.
У 1952—1954 гадах працаваў у Полацку, з 1954 года па 1958 год — у Талачыне (галоўны ўрач раённай санэпідэмстанцыі, загадчык раённага аддзела аховы здароўя, галоўны ўрач раённай бальніцы), з 1958 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце.
У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, яму прысвоена званне прафесара (1972).
3 1970 года — загадчык кафедры тэрапіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, адначасова (1973—1984) прарэктар па навуковай рабоце.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1991)
- ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені
- медаль «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» II ступені
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнае месца ў навуковай дзейнасці займаюць працы па даследаванні патагенезу, лячэнні каранарнага атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы сэрца.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку манаграфій: «Цяжкасці і памылкі дыягностыкі некаторых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы» (1978), «Дыягностыка кардыялагічных захворванняў» (1990), «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2-х тамах (1995), «Лячэнне ўнутраных хвароб» (1997), «Дысліпідэмія» (1996, сааўтар А. Г. Мрочак), «Практычная кардыялогія» ў 2-х тамах (1997); «Недастатковасць кровазвароту» (1999); «Прафілактыка заўчаснай і раптоўнай смерці» (2000, сааўтар А. Г. Мрочак); «Вітаміны, мікра- і макраэлементы» (2002, сааўтар В. Н. Гарбачова); «Атэрасклероз» (2005, сааўтар А. Г. Мрочак); «Клінічная кардыялогія» (2006)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абрамовіч, С. Яму адкрытыя ўсе нашы сардэчныя таямніцы / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2011. — 15 студз. — С. 5.
- Бірукоў, В. Доктара Гарбачова памятаюць і ведаюць у нас / В. Бірукоў // Сцяг Ільіча (Талачын). — 2001. — 10 студз. — С. 1.
- В. В. Горбачёв // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 126—127.
- Гарбачоў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1997. — Т. 5 : Гальцы-Дагон. — С. 55.
- Горбачёв Владимир Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 327.
- Горбачёв Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 125.
- Клятве Гиппократа верен // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. — Минск : Бизнесофсет, 2009. — С. 39-40.
- Уладзімір Васілевіч Гарбачоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 641—642.
- Шнейдер, А. Верен клятве Гиппократа / А. Шнейдер // Наша Талачыншчына. — 2006. — 11 студз. — С. 3.
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Талачыне
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Кардыёлагі Беларусі
- Дэканы педыятрычнага факультэта БДМУ