Уладзімір Іванавіч Драздоў
Уладзімір Іванавіч Драздоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Уладзімір Іванавіч Драздоў (нар. 8 ліпеня 1937, г. Бабруйск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Уладзівастока, Ташкента. З 1966 года працаваў у Магілёўграмадзянпраекце. У 1968—1975 гадах галоўны архітэктар Бабруйска. У 1975—1981 гадах намеснік генеральнага дырэктара ВА «Бабруйскдрэў». З 1981 года — галоўны архітэктар Ленінскага раёна Бабруйска.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Бабруйск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы (у аўтарскім калектыве): 78-кватэрны жылы дом па вул. К. Лібкнехта (1969), забудова вул. Мінскай на ўчастку вул. Крылова — Кастрычніцкай (1968—1974), рэканструкцыя спальнага корпуса санаторыя імя Леніна (1971), прыбудова да гасцініцы «Бабруйск» у Бабруйску і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дроздов Владимир Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Галоўныя архітэктары Бабруйска
- Архітэктары Бабруйска