ФК АЗ
АЗ | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Alkmaar Zaanstreek | |||
Заснаваны | 10 мая 1967 | |||
Горад | Алкмар, Нідэрланды | |||
Стадыён |
АФАС Умяшчальнасць: 17 023 |
|||
Уладальнік | Роберт Энхорн[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Эрэдывізі | |||
2021/22 | 5 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
АЗ (нідэрл.: AZ Alkmaar) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Алкмар. Заснаваны ў 1967 годзе. Двухразовы чэмпіён Нідэрландаў (1981, 2009), чатырохразовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў (1978, 1981, 1982, 2013), уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (2009).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб АЗ быў заснаваны 10 мая 1967 года, як «АЗ-67», у выніку зліцця клубаў «Алкмар-54» і «Заанстрэк». Клуб «Заанстрэк» быў заснаваны ў 1964 годзе на базе клуба «Коагер», які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1910 годзе. Гэты клуб амаль не стаў чэмпіёнам Нідэрландаў у 1934 годзе, але саступіў «Аяксу» ў фіналах, а ў 1955 годзе «Коагер» стаў прафесійным клубам.
У 1964 годзе браты Сеэс і Клас Маленар, былыя ігракі клуба «Коагер» і ўладальнікі сеткі крамаў, імкнуліся стварыць магутную футбольную каманду ў Заанстрэку шляхам зліцця двух мясцовых прафесійных каманд «Заанстрэк» і «Коагер», аднак гэтая спроба не атрымалася. Таму крыху пазней «Заанстрэк» быў аб’яднаны з клубам «Алкмар-54», пры тым, што паводле рашэння клуб павінен быў базавацца ў Алкмары. Часткова з-за найму дарагіх замежных ігракоў, новы клуб неўзабаве набыў вялікую запазыку. На шчасце ў 1972 годзе браты Маленаар пазбавіліся пазыкі і ўклалі значныя сродкі ў клуб, што прывяло да поспехаў ва ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд клуб атрымліваў перамогу ў Кубку Нідэрландаў тры разы на працягу гэтага перыяду.
Пасля чатырох сезонаў, калі каманда займала пазіцыі ў першай частцы турнірнай табліцы, у 1981 годзе алкмарцам нарэшце скарыўся чэмпіянат Нідэрландаў. Клуб стаў адзіным пераможцам гэтага турніру за выняткам «вялікай тройкі», гэта значыць «Аякс», «Феенорд» і ПСВ, які атрымліваў перамогу ў турніры ў перыяд ад 1965 да 2009 года, калі АЗ паўторна стаў чэмпіёнам краіны. У свой пераможны сезон 1980/81 клуб атрымаў 27 перамог у 34 матчах, трываўшы толькі адную паражэнне і забіўшы 101 гол, прапусціўшы толькі 30. У гэтым жа сезоне каманда дайшла да фіналу Кубка УЕФА, але саступіла з агульным лікам 4:5 паводле сумы двух матчаў «Іпсвіч Таўну». У наступным годзе ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА АЗ саступіў у другім раўндзе «Ліверпулу» па суме двух матчаў з лікам 2:3. За гэтым часам у клубе гулялі такія выбітныя ігракі, як Кес Кіст, Ян Петэрс, Хуга Хавенкамп, Джон Метхад і Крыстэн Нігар.
Справы клуба значна пагоршыліся калі ў 1985 годзе з клуба сышоў Клас Маленар, Сеэс жа памёр яшчэ ў 1979 годзе. У 1988 годзе АЗ нават вылецеў з Эрэдывізіі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК АЗ
- Афіцыйны сайт клуба
- Клубнае тэлэбачанне Архівавана 13 жніўня 2006.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/1090
- ↑ Arne Slot - Trainersprofiel Праверана 19 верасня 2023.
- ↑ а б AZ neemt per direct afscheid van trainer Jansen: 'Jammer en teleurstellend' — 2024. Праверана 17 студзеня 2024.