Перайсці да зместу

Алкмар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Алкмар
нідэрл.: Alkmaar
52°37′ пн. ш. 4°45′ у. д.HGЯO
Краіна  Нідэрланды
Правінцыя Паўночная Галандыя
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка X стагоддзе
Горад з 1254
Плошча 31,22 км²
Вышыня цэнтра 1 м
Водныя аб’екты Noordhollandsch Kanaal[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 94 000 чалавек (2007)
Шчыльнасць 3185 чал./км²
Афіцыйная мова нідэрландская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 072
Паштовыя індэксы 1800-1832

alkmaar.nl
Паказаць/схаваць карты
Алкмар (Нідэрланды)
Алкмар
Алкмар

Алкмар[1] (нідэрл.: Alkmaar) — горад у Нідэрландах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галандыя.

Упершыню згадваецца ў дакуменце, які датуецца X стагоддзем. Статус горада Алкмар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алкмар функцыянаваў як памежная крэпасць і база для аперацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрызскіх астравоў. Размешчаны на скрыжаванні водных шляхоў, Алкмар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы развітым рынкам і камерцыі, Алкмар заваяваў пазіцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 года велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадскіх сценаў для абароны ад уварванняў.

У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся іспанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алкмар быў першым горадам Нідэрландаў, які вызваліўся ад валадарства Іспаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрландскай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алкмары».

ГодКолькасць
1815 7 908 [2]
1830 9 439 [3]
1840 9 835 [3]
1849 10 192 [3]
1859 10 436 [3]
1869 11 427 [3]
1879 13 304 [3]
ГодКолькасць
1889 15 698 [3]
1899 18 275 [3]
1909 21 084 [3]
1920 24 236 [3]
1930 28 305 [3]
1947 37 471 [3]
1960 44 125 [3]
ГодКолькасць
1971 50 728 [3]
1980 73 766 [3]
1990 90 778 [3]
2000 93 022 [3]
2010 93 936 [3]
2016 107 822
2017 108 373 [4]
ГодКолькасць
2018 108 470 [4]
2019 108 558 [4]
2020 109 436 [5]
2021 109 896 [6]

У горадзе базуецца футбольны клуб «АЗ».

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. карта Нідэрландаў — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  2. https://datasets.iisg.amsterdam/dataset.xhtml?persistentId=hdl:10622/RPBVK4
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 https://easy.dans.knaw.nl/ui/datasets/id/easy-dataset:76773/tab/2
  4. 1 2 3 https://opendata.cbs.nl/statline/#/CBS/nl/dataset/70072NED/table?dl=2096B
  5. StatLine
  6. Kerncijfers wijken en buurten 2021 — 2021.