ФК Ліверпул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліверпул
Поўная назва

Liverpool Football Club

Мянушкі

Чырвоныя, мерсісайдцы

Заснаваны

3 чэрвеня 1892

Горад

Ліверпул, Англія

Стадыён

Энфілд Роўд
Умяшчальнасць: 54 074

Прэзідэнт

Том Вернер

Галоўны трэнер

Юрген Клоп

Чэмпіянат

Прэм'ер-ліга

2016/17

4 месца

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ліверпу́л» (англ.: Liverpool Football Club) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Ліверпул, графства Ланкашыр. «Ліверпул» з'яўляецца самым паспяховым англійскім футбольным клубам — гэта адзіны англійскі клуб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя таго мерсісайдцы 18 разоў выйгравалі чэмпіянат Англіі, таксама ім належыць англійскі рэкорд па колькасці выйграных унутраных і еўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Ліверпула» — «Энфілд», які змяшчае 45 276 чалавек, размешчаны ў трох мілях ад цэнтру Ліверпула.

Заснаваны 15 сакавіка 1892 года Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёна «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвертан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвертан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасці «Эвертана». У выніку каманда была названа ў гонар горада — «Ліверпул». Ужо праз два гады клуб састаяў у англійскай футбольнай лізе.

З імем клуба звязаны дзве найвялікшыя трагедыі ў еўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзель» 29 мая 1985 года (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 года (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасля «Эйзеля» англійскім клубам забаранілі ўдзел у еўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Ліверпулу» на шэсць.

Гімнам клуба з 1960-х гадоў з'яўляецца песня «You'll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клуба і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

Трафеі[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на ліпень 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Германіі Бр Лорыс Карыус 1993
2 Сцяг Англіі Аб Натаніэл Клайн 1991
3 Сцяг Францыі Аб Мамаду Сако 1990
5 Сцяг Нідэрландаў ПА Джарджынья Вейналдум 1990
6 Сцяг Харватыі Аб Дэян Лоўран 1989
7 Сцяг Англіі ПА Джэймс Мілнер 1986
9 Сцяг Бразіліі Нап Раберту Фірміну 1991
10 Сцяг Бразіліі ПА Філіпі Каўтынью 1992
11 Сцяг Егіпта Нап Махамед Салах 1992
12 Сцяг Англіі Аб Джо Гомес 1997
14 Сцяг Англіі ПА Джордан Хендэрсан Капітан каманды 1990
15 Сцяг Англіі Нап Дэніел Старыдж 1989
16 Сцяг Сербіі ПА Марка Груіч 1996
17 Сцяг Эстоніі Аб Рагнар Клаван 1985
18 Сцяг Іспаніі Аб Альберта Марэна 1992
19 Сцяг Сенегала ПА Садзіё Манэ 1992
20 Сцяг Англіі ПА Адам Лалана 1988
22 Сцяг Бельгіі Бр Сімон Міньяле 1988
23 Сцяг Германіі ПА Эмрэ Джан 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
25 Сцяг Англіі Нап Кэмеран Брэнаган 1996
26 Сцяг Шатландыі Аб Эндру Робертсан 1994
27 Сцяг Бельгіі Нап Дывак Арыгі 1995
28 Сцяг Англіі Нап Дэні Інгз 1992
29 Сцяг Англіі Нап Дамінік Саланке 1997
32 Сцяг Камеруна ПА Жаэль Матып 1991
34 Сцяг Венгрыі Бр Адам Богдан 1987
38 Сцяг Англіі Аб Джон Флэнаган 1993
40 Сцяг Англіі ПА Раян Кент 1996
50 Сцяг Сербіі ПА Лазар Маркавіч 1994
52 Сцяг Уэльса Бр Дэні Уорд 1993
53 Сцяг Англіі ПА Ові Эджарыя 1997
54 Сцяг Англіі ПА Шэі Оджа 1997
56 Сцяг Англіі Аб Конар Рэндал 1995
58 Сцяг Уэльса Нап Бен Вудберн 1999
60 Сцяг Бразіліі Аб Алан 1995
66 Сцяг Англіі ПА Трэнт Александэр-Арнальд 1998
68 Сцяг Іспаніі ПА Педра Чырывелья 1997
Сцяг Нігерыі Нап Тайва Аваньі 1997

Трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]