Стэван Явеціч
| ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Jo-Jo (Ё-ё) | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 лістапада 1989[1][2][3] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Стэ́ван Явеціч (сербахарв.: Стeвaн Joвeтић; нар. 2 лістапада 1989, Цітаград, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, нападнік нямецкага клуба «Герта» з Берліна і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Па стылі гульні яго параўноўваюць з Раберта Баджа.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Стэван Явеціч дэбютаваў на прафесійным узроўні за клуб «Партызан» (Бялград) 9 красавіка 2006 года, у 16-гадовым узросце. 2 жніўня 2007 года, у 17-гадовым узросце, зрабіў свой першы хет-трык у матчы Кубка УЕФА са «Зрыньскім»[4]. Пасля сыходу ў дортмундскую «Барусію» Антоніа Рукавіны Явеціч замяніў яго на пасадзе капітана каманды, стаўшы самым маладым капітанам у гісторыі клубу ва ўзросце 17 гадоў, 10 месяцаў і 21 дня (папярэдні рэкорд належаў Альберту Надзю, якому было 19 гадоў)[5]. 31 кастрычніка 2012 яшчэ маладзейшым за Явеціча капітанам стане Нікола Нінкавіч[6].
10 мая 2008 клуб Серыі А «Фіярэнціна» набыў нападніка за 8 млн фунтаў. Першы свой гол за новы клуб Явеціч забіў з пенальці 5 красавіка 2009 у браму «Аталанты»[7].
На перадсезоннай трэніроўцы ў 2010 годзе Стэван Явеціч атрымаў траўму і быў вымушаны прапусціць увесь сезон[8]. Наступны сезон пачаў у выдатнай форме, адразу зрабіўшы дубль у матчы з «Пармай».
19 ліпеня 2013 года перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» за суму £22 мільёны[9]. Ён выбраў сабе 35 нумар, такі, які меў і ў «Партызане». Дэбют за манчэстэрскі клуб адбыўся 14 верасня ў выязным матчы супраць «Сток Сіці»[10], а першы гол забіў 24 верасня ў браму «Уігана»[11].
31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Явеціча ў італьянскі «Інтэрнацыянале» на правах палутарагадавой арэнды з правам выкупу[12]. У ліпені 2016 года міланцы актывіравалі опцыю выкупу Явеціча. Аднак, у сезоне 2016/17 ён страціў месца ў складзе «Інтэрнацыянале», правёўшы за паўгады толькі пяць матчаў Серыі A.
У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»[13]. Дэбютаваў за клуб 12 студзеня, забіўшы гол у браму мадрыдскага «Рэала» ў Кубку Іспаніі (выніковы лік 3:3). Праз тры дні зноў забіў «Рэалу», ужо ў чэмпіянаце, чым прынёс «Севільі» перамогу і перарваў 40-матчавую серыю мадрыдскага клуба без паражэнняў. У чэрвені 2017 года «Севілья» адмовілася выкупляць нападніка ў «Інтэра», і той вярнуўся ў Італію.
У жніўні 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манака»[14]. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21.
У ліпені 2021 года стаў іграком берлінскай «Герты», падпісаўшы двухгадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Явеціч трапіў у першы склад зборнай Чарнагорыі, упершыню скліканай у 2007 годзе, і рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную[15]. Першы гол на міжнародным узроўні забіў 20 жніўня 2008 года ў выязным матчы са зборнай Венгрыі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Партызан
- Сербская суперліга: 2007/08
- Кубак Сербіі: 2007/08
- Манчэстэр Сіці
- Прэм’ер-ліга: 2013/14
- Кубак лігі: 2013/14
Зноскі
- ↑ Stevan Jovetic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ STEVAN JOVETIC // Argentine Soccer Database
- ↑ Stevan Jovetić // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Partizan deklasirao Zrinjski 5:0 (in Serbian). B92.net. Retrieved on 8 January 2012.
- ↑ Partizan deny Jovetic deal. Skysports.com (18 February 2008). Retrieved on 8 January 2012.
- ↑ Ninković nasledio Jovetića i postao najmlađi kapiten u istoriji Partizana. Blic.rs (31 October 2012). Retrieved on 13 September 2013.
- ↑ Stevan Jovetic Happy With First Fiorentina Goal. Goal.com (7 April 2009). Retrieved on 8 January 2012.
- ↑ Salvatore Landolina.. Fiorentina’s Stevan Jovetic out for up to seven months with knee ligament damage (англ.) (4 жніўня 2010). Праверана 7 лютага 2015.
- ↑ «Manchester City: Stevan Jovetic completes move from Fiorentina» BBC Sport. 19 July 2013. Retrieved 19 July 2013.
- ↑ «Stoke 0-0 Manchester City» BBC Sport. 14 September 2013. Retrieved 17 September 2013.
- ↑ «Manchester City 5-0 Wigan» BBC Sport. 24 September 2013. Retrieved 24 September 2013.
- ↑ Стеван Йоветич на правах аренды перешел в «Интер» football.by
- ↑ Стеван Йоветич перешел в «Севилью» football.by
- ↑ «Монако» объявил о переходе Йоветича by.tribuna.com
- ↑ Viola land Jovetic coup. Skysports.com (31 May 2008). Retrieved on 8 January 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэван Явеціч
- Афіцыйная старонка
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Падгорыцы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
- Футбалісты Чарнагорыі
- Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
- Ігракі ФК Герта Берлін
- Ігракі ФК Манака
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Партызан Бялград