ФК Бабруйск
Выгляд
| Бабруйск | |
|---|---|
| Заснаваны | 1984 |
| Расфарміраваны | 1995 |
| Горад | Бабруйск, Беларусь |
| Стадыён | Стадыён «Спартак», Бабруйск |
| Чэмпіянат | Першая ліга |
| 1995 |
|
«Бабруйск» — былы беларускі футбольны клуб з горада Бабруйска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб быў заснаваны ў 1984 пад назвай «Трактар», гуляў у Чэмпіянаце БССР. З 1992 гуляў у Першай лізе Чэмпіянату Беларусі. У 1993 атрымаў назву «Фандак» (ад аднайменнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства), а ў 1995 — «Бабруйск». Пасля няўдалага сезона 1995 (ніводнай перамогі і апошняе месца) клуб страціў месца ў элітным дывізіёне і спыніў існаванне.
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- да 1993: «Трактар»
- 1993—1994: «Фандак»
- 1995: «Бабруйск»
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Фіналіст Кубка Беларусі: 1993/1994
- Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 4 месца (1992)
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат БССР
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1985 | ДФСТ прафсаюзаў | 1 | 20 | 12 | 7 | 1 | 30–15 | 31 | ||
| 1986 | ДФСТ прафсаюзаў | 1 | 20 | 13 | 4 | 3 | 47–16 | 30 | ||
| 1987 | ДФСТ прафсаюзаў | 3 | 34 | 20 | 8 | 6 | 62–31 | 48 | ||
| 1988 | ДФСТ прафсаюзаў | 4 | 34 | 22 | 6 | 6 | 70–22 | 50 | ||
| 1989 | Другая (1-я група) | 5 | 22 | 10 | 7 | 5 | 34–24 | 27 | 1/4 фіналу | |
| 1990 | Другая (1-я група) | 1 | 30 | 23 | 6 | 1 | 78–9 | 52 | ||
| 1991 | Першая | 9 | 28 | 8 | 12 | 8 | 31–26 | 28 |
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1992 | Першая (Д1) | 4 | 15 | 8 | 3 | 4 | 13–10 | 19 | Чвэрцьфінал | |
| 1992–93 | Першая (Д1) | 6 | 32 | 15 | 10 | 7 | 37–20 | 40 | 1/16 фіналу | |
| 1993–94 | Першая (Д1) | 5 | 30 | 13 | 7 | 10 | 32–25 | 33 | Фіналіст | |
| 1994–95 | Першая (Д1) | 12 | 30 | 8 | 12 | 10 | 31–36 | 28 | 1/16 фіналу | |
| 1995 | Першая (Д1) | 16 | 15 | 0 | 2 | 13 | 6–54 | 2 | 1/16 фіналу |
Міжнародныя кубкі
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Першыя матчы | Матчы ў адказ | Вынік | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1994—1995 | Кубак Кубкаў | к/р | Тырана | 4:1 (Х) | 0:3 (Г) | 4:4 (в.г. 0:1) |
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Пражнікаў (1992)
- Уладзімір Курнеў (1993)
- Юрый Грузноў (1993 — 1994)
- Яўген Шабуня / Іван Савосцікаў (1994)
- Аляксандр Сабінін (1995)