ФК Базель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Базель
FC Basel.png
Поўная назва Footballclub Basel 1893
Мянушкі FCB, Bebbi, RotBlau
Заснаваны 15 лістапада 1893
Горад Базель, Швейцарыя
Стадыён Санкт-Якаб Парк
Умяшчальнасць: 38 512
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2021/22 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Базель» (ням.: Footballclub Basel 1893) ― швейцарскі футбольны клуб з аднайменнага горада, гуляе ў Швейцарскай Суперлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клубаў краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Базель» з’яўляўся лідарам швейцарскага футбола з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, выйграўшы за гэты час 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідарам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швейцарыі Карл Одэрмат, з якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сезоне 1973/74 «Базелю» атрымалася дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швейцарцы ў драматычным супрацьстаянні саступілі шатландскаму «Сэлтыку» з лікам 5:6 па суме двух матчаў.

З пачатку 1980-х клуб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не быді здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клуб нават ніводнага разу не атрымліваў медалі), ані кубак краіны, некалькі сезонаў запар «Базель» гуляў у другім швейцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадах, калі ў 2002 годзе клуб зрабіў «залаты дубль», пасля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ ў 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадах «чырвона-сінія» зноў дамагліся «залатога дубля».

У сезоне 2005/06 «Базель» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЕФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два французскіх клуба — «Манака» і «Страсбур». У чвэрцьфінале швейцарцы сустрэліся з англійскім «Мідлсбра». У першым матчы, які праходзіў у Швейцарыі, «Базель» атрымаў перамогу з лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлсбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасцявога гола далей праходзіў «Базель», але ўжо ў кампенсаваны расійскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масіма Макаронэ забіў 4-й мяч у браму «Базеля» і вывеў англічанін у паўфінал. У далейшым «Мідлсбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Севільяй».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1 Швейцарыя Бр Марвін Хіц 1987
4 Іспанія Аб Арнау Комас 2000
5 Швейцарыя Аб Міхаэль Ланг 1991
7 Канада Нап Ліям Мілар 1999
8 Францыя Нап Андзі Дыўф 2003
9 Швейцарыя Нап Зекі Амдуні 2003
10 Францыя Нап Жан-Кевен Агюстэн 1997
13 Швейцарыя Бр Мірка Сальві 1994
14 Швейцарыя Нап Брэдлі Фінк 2003
15 Гана Аб Касім Нуху 1995
17 Швейцарыя Нап Андзі Зекіры 1999
18 Гана ПА Эмануэль Эсьям 2003
19 Швейцарыя ПА Дарыян Малес 2001
Паз. Імя Нар.
20 Швейцарыя ПА Фабіян Фрай (капітан) 1989
21 Францыя Аб Андзі Пельмар 2000
22 Германія Аб Серхіа Лопес 1999
23 Нідэрланды ПА Вутэр Бюргер 2001
26 Сенегал Нап Мамаду Калі Сенэ 2001
27 Швейцарыя ПА Дан Ндой 2000
28 Францыя Аб Уго Вогель 2004
30 Германія Нап Антон Кадэ 2004
33 Італія Аб Рыкарда Калаф’ёры 2002
34 Албанія ПА Таўлант Джака 1991
40 Швейцарыя ПА Лаям Чыперфілд 2004
90 Іспанія Нап Уго Навоа 2003

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]