ФК Севілья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Севілья
Мянушкі

Севільцы (ісп.: Sevillistas)
Чырвона-белыя (ісп.: Los Rojiblancos)
Нервіёнцы (ісп.: Los Nervionenses)

Заснаваны

25 студзеня 1890

Стадыён

Эстадыа Рамон Санчэс Пісхуан
Умяшчальнасць: 42 500

Прэзідэнт

Хасэ Кастра Кармона

Галоўны трэнер

Эдуарда Берыца

2016/17

4 месца

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Севілья» (ісп.: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― іспанскі футбольны клуб, што гуляе ў найвышэйшай іспанскай лізе — Ла Лізе. Клуб быў заснаваны 25 студзеня 1890 года[1][2][3][4], гэта найстарэйшы клуб з Севільі і другі па ўсёй Андалусіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі ў 1908 годзе, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клуб заваяваў свой першы трафей ― Кубак Севільі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Іспаніі, як і 1939 адразу пасля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Іспаніі «Севілья» 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалусіі і двойчы Севільі.

Клуб знаходзіцца ва ўласнасці аматараў (размеркавана па акцыях). Пры клубе працуе знакамітая на ўсю краіну футбольная акадэмія, сярод яе выпускнікоў ёсць спартыўныя псіхолагі. Таксама шмат увагі робіцца на спартыўнае харчаванне і медыцыну. Пры клубе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Іспаніі, таксама ёсць тэлевізійны канал SFC TV.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Севілья» з'яўляецца гістарычна найлепшай камандай у Севільі. Ён быў утвораны ў 1890 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і пяць разоў уладальнікам Кубка Іспаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх ігракоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сімеонэ, Роберт Прасінечкі, Бебету, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клубу варта вылучыць Хасэ Антоніа Рэеса і Серхіа Рамаса, апошні з якіх цяпер выступае за мадрыдскі «Рэал».

Гістарычным супернікам клубу з'яўлялася каманда, якая таксама размяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бетыс». Клуб мае з 1958 года рэзервовую каманду — «Севілья Атлетыка».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Іспаніі Бр Серхіа Рыка 1992
2 Сцяг Францыі Аб Себасцьен Карш'я 1990
3 Сцяг Францыі Аб Ліянель Карале 1991
4 Сцяг Даніі Аб Сімон К'ер 1989
5 Сцяг Францыі Аб Клеман Лангле 1995
6 Сцяг Партугаліі Аб Даніел Карысу Капітан каманды 1988
7 Сцяг Даніі ПА Мікаэль Крон-Дэлі 1983
8 Сцяг Аргенціны ПА Вальтэр Мантоя 1993
9 Сцяг Францыі Нап Вісам Бен Едэр 1990
10 Сцяг Аргенціны ПА Эвер Банега 1988
11 Сцяг Аргенціны ПА Хаакін Карэа 1994
12 Сцяг Германіі ПА Ёганес Гайс 1993
13 Сцяг Іспаніі Бр Давід Сорыя 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
14 Сцяг Аргенціны ПА Гіда Пісара 1990
15 Сцяг Францыі ПА Стывен Н'Занзі 1988
16 Сцяг Іспаніі ПА Хесус Навас 1985
17 Сцяг Іспаніі ПА Пабла Сарабія 1992
18 Сцяг Іспаніі Аб Серхіа Эскудэра 1989
19 Сцяг Бразіліі ПА Паўлу Энрыкі Гансу 1989
20 Сцяг Калумбіі Нап Луіс Мурыэль 1991
21 Сцяг Аргенціны Аб Нікалас Парэха 1984
22 Сцяг Італіі ПА Франка Васкес 1989
23 Сцяг Іспаніі ПА Борха Ласа 1994
24 Сцяг Іспаніі Нап Наліта 1986
25 Сцяг Аргенціны Аб Габрыэль Меркада 1987
30 Сцяг Іспаніі Нап Карлас Фернандэс 1996

Зноскі

  1. The British Newspaper Archive. The British Newspaper Archive. Праверана 5 кастрычніка 2012.
  2. The Courier. The Courier. Праверана 7 лютага 2013.
  3. Marca. Marca. Праверана 9 кастрычніка 2012.
  4. Evening Times. Evening Times. Праверана 11 кастрычніка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]