ФК Клечаск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клечаск
Лагатып
Заснаваны 2007
Расфарміраваны 2012
Горад Клецк, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 2000
Галоўны трэнер Віктар Валяндовіч

«Клечаск» — былы беларускі футбольны клуб з горада Клецк. Назва «Клечаск» узята ад сярэднявечнай назвы горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2007 годзе і заявіўся ў Другую лігу. Сезон 2010 клуб скончыў на трэцім месцы ў Другой лізе і дзякуючы спыненню існавання нясвіжскага «Вераса» атрымаў яго месца ў Першай лізе. Сезон 2011 клуб скончыў у сярэдзіне табліцы, але з-за фінансавых цяжкасцяў адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў Першай лізе і вярнуўся ў Другую лігу. У Другой лізе, аднак, таксама не затрымаўся: спачатку з клуба былі зняты тры ачкі[1], а потым клуб увогуле быў выключаны з Другой лігі[2] і спыніў існаванне.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007—2012: «Клечаск»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 Другая (Д3) 14 30 8 4 18 39–70 28 1/16 фінала
2009 Другая (Д3) 9 26 7 8 11 36–33 29 1/32 фінала
2010 Другая (Д3) 3 34 24 4 6 91–35 76 1/32 фінала Атрыманне месца ў Першай лізе
2011 Першая (Д2) 9 30 12 5 13 45–42 41 1/4 фінала Адмова і вяртанне ў Другую лігу
2012 Другая (Д3) 15 14 5 1 8 17–33 13 1/32 фінала Зняты з чэмпіянату1
  • 1 Паказчыкі дадзены на момант выключэння клуба з лігі.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі