ФК Левантэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Левантэ
Поўная назва Levante Unión Deportiva, S.A.D.
Заснаваны 1909 (як Levante Futbol Club)
1939 (як Levante Union Deportiva)
Горад Валенсія, Іспанія
Стадыён Сьюдад дэ Валенсія
Умяшчальнасць: 26 354
Прэзідэнт Кіка Каталан
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Сегунда
2021/22 19 месца ў Ла Лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Левантэ» (ісп.: Levante Unión Deportiva, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб з горада Валенсія. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе пад назвай Levante FC. Назоў быў абраны з-за аднаго пляжу ля Валенсіі. Пазней назва быў зменены на Levante UD, пасля аб’яднання з клубам «Хімнастыка» (Gimnastico FC) у 1939 годзе. З’яўляецца галоўным праціўнікам клуба «Валенсіі». У пачатку 1980-х гадоў некаторы час колеры клуба абараняў Ёхан Кройф.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Каманда «Левантэ» была заснавана ў 1909 годзе як Levante FC, узяўшы назва аднаго з пляжаў у Ла Мальваросы, і быў адным з першых футбольных клубаў у Валенсіі. Мясцовыя канкурэнты футбольны клуб «Валенсія» не быў яшчэ ўтвораны да 1919 года. Аднак іншы клуб, «Кабаньяль», гуляў у горадзе з 1903 года.

Раннія гульні каманда праводзіла ў Ла Платыёта, недалёка ад докаў на ўчастку зямлі, які належыў прадпрымальніку парфума. Наступны клубны стадыён таксама размяшчаўся паблізу партовай зоны, і клуб пачаў паступова асацыявацца з працоўнай класай. У 1919 годзе «Левантэ» ўпершыню згуляў са сваімі будучымі супернікамі камандай «Валенсіі» і атрымаў паражэнне з лікам 0:1. Гульня адзначыла адкрыццё нядаўна збудаванага стадыёну ў Альгірасе. У 1928 годзе «Леванте» выйграў свой ​​першы трафей — Валенсійскі чэмпіянат.

У 1909 годзе таксама стаў годам стварэння клуба «Хімнастыка», які першапачаткова гуляў на стадыёне «Патраната Хувентуд Абрэра» і меў назву «Універсітарыа». Да 1920 года каманда змяніла назаў на «Рэал Хімнастыка», пасля прадастаўлення каралеўскага патранажу Альфонсам XIII. У 1920 годзе «Хімнастыка» выйшла ў фінал чэмпіянату Валенсіі, але гульню так і не правяла. У 1930 годзе са з’яўленнем Другой іспанскай рэспублікі ў назве была скачавана частка «Рэал».

У сезоне 1934/35 абодва клуба «Левантэ» і «Хімнастыка» дэбютавалі ў другім іспанскім дывізіёне, калі ліга была пашырана з дзесяці каманд да дваццаці чатырох.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1 Іспанія Бр Даніэль Кардэнас 1997
2 Іспанія Аб Сон 1994
4 Іспанія Аб Рабер П’ер 1995
5 Германія Аб Шкодран Мустафі 1992
6 Іспанія ПА Пабла Марцінес 1998
7 Бразілія Нап Уэслі 1996
8 Іспанія ПА Пепелу 1998
9 Іспанія Нап Раберта Сальдада 1985
10 Іспанія ПА Вісентэ Ібора 1988
11 Іспанія Нап Алехандра Кантэра 2000
13 Іспанія Бр Хаан Феменьяс 1996
14 Партугалія Аб Рубен Везу 1994
Паз. Імя Нар.
15 Іспанія Аб Серхіа Пастыга (капітан) 1988
16 Іспанія Аб Алекс Муньяс 1994
17 Іспанія Нап Рохер Бругэ 1996
18 Іспанія Нап Хорхэ дэ Фрутас 1997
19 Іспанія ПА Роберт Ібаньес 1993
20 Іспанія ПА Хоні Мант’ель 1998
21 Бельгія Нап Чарлі Мусонда 1996
22 Марока Нап Махамед Булдыні 1995
23 Уругвай Аб Марсела Сарачы 1998
24 Іспанія ПА Хасэ Кампанья 1993
29 Іспанія Аб Марк Пубіль 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]