ФК Валенсія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валенсія
Поўная назва

Valencia Club de Fútbol

Заснаваны

18 сакавіка 1919

Горад

Валенсія, Іспанія

Стадыён

Месталья
Умяшчальнасць: 55 000

Прэзідэнт

Лэй Хун

Галоўны трэнер

Марселіна

Чэмпіянат

Ла Ліга

2016/17

12 месца

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вале́нсія» (ісп.: Valencia) — іспанскі футбольны клуб, які выступае ў Ла Лізе. Заснаваны ў 1919 годзе, базуецца ў аднайменным горадзе Валенсія. У цяперашні час хатняй арэнай з'яўляецца стадыён «Месталья», што быў пабудаваны ў 1923 годзе і ўмяшчае 55 000 гледачоў, але каманда плануе годзе перабрацца на новы стадыён на паўночна-заходзе горада «Новая Месталья» (кат. Nou Mestalla). Валенсія шэсць разоў станавілася чэмпіёнам краіны, а апошнім разам гэта адбылося ў 2004 годзе. У гістарычнай класіфікацыі Ла Лігі клуб займае трэцяе месца, адразу пасля «Рэала» (Мадрыд) і «Барселоны».

На пачатку сезону 2006/07 «Валенсія» ў спісе самых заможных клубаў свету займала 17-ы радок. У рэйтынгу найлепшых еўрапейскіх клубаў «Валенсія» рэгулярна знаходзіцца ў першай дзясятцы. З 2002 па 2008 гады клуб з'яўляўся членам арганізацыі еўрапейскіх футбольных клубаў G-14.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Валенсія» ў 1927 годзе

Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе дзвюма сябрамі Актавіа Аўгуста Мілега Дыясам і Гансала Медынэ Пернасам, прычым першы з іх стаў прэзідэнтам клуба дзякуючы падкінутай манеткі. Клуб згуляў свой ​​першы матч на выездзе 21 мая 1919 года з «Хімнастыка» і атрымаў паражэнне з лікам 0:1.

«Валенсія» перамясцілася на пляцоўку «Месталья» (яшчэ не стадыён да таго часу, была пабудавана толькі адна трыбуна) у 1923 годзе, а да гэтага гуляла свае хатнія матчы на ​​поле «Альгірас» з 7 снежня 1919 года. Першы матч на «Местальі» «Валенсія» згуляла ўнічыю 0:0 з камандай «Кастэльён Кастылія», а на наступны дзень перамагла ў гэтай жа каманды з лікам 1:0. «Валенсія» атрымала перамогу ў рэгіянальным чэмпіянаце ў 1923 годзе і ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла ў Кубак Іспаніі. Першы кубак для валенсійцаў быў правальным: перамогшы ў хатнім матчы ў «Спортынга» з лікам 1:0, каманда саступіла ў адказнай сустрэчы 1:6. У выніку быў прызначаны трэці матч, які валенсійцы таксама прайгралі з лікам 0:2.

Грамадзянская вайна ў Іспаніі прыпыніла ўзыходжанне валенсійскай каманды, але ненадоўга: у 1940 годзе «Валенсію» узначаліў самы вядомы ў гісторыі клуба прэзідэнт — Луіс Касанова. У 1941 годзе каманда заняла ў першынстве Іспаніі 3 месца і стала ўладальнікам Кубак Іспаніі, абыграўшы ў фінале «Эспаньёл». У сезоне 1941/42 клуб упершыню выйграў нацыянальны іспанскі чэмпіянат. 1940-я гады сталі часам росквіту «Валенсіі»: каманда на роўных канкурыравала з тагачаснымі лідарамі іспанскага футбола: «Барселонай», мадрыдскім «Атлетыка» і «Севільяй», тройчы (у 1942, 1944 і 1947 гадах) стаўшы чэмпіёнам і двойчы перамогшы ў Кубку Іспаніі — у 1941 і 1949 гадах.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

іспанскія спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на кастрычнік 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Іспаніі Бр Хаўмэ Даменех 1990
3 Сцяг Партугаліі Аб Рубен Везу 1994
4 Сцяг Калумбіі Аб Джэйсан Мурылья 1992
5 Сцяг Бразіліі Аб Габрыел Паўліста 1990
6 Сцяг Сербіі ПА Няманя Максімавіч 1995
7 Сцяг Партугаліі Нап Гансалу Гедыш 1996
9 Сцяг Італіі ПА Сімонэ Дзадза 1991
10 Сцяг Іспаніі ПА Даніэль Парэха Капітан каманды 1989
11 Сцяг Бразіліі ПА Андрэас Перэйра 1996
13 Сцяг Бразіліі Бр Нету 1989
14 Сцяг Іспаніі Аб Хасэ Луіс Гая 1995
15 Сцяг Чылі ПА Фабіян Арэльяна 1986
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Сцяг Францыі ПА Жафрэй Кандагб’я 1993
18 Сцяг Іспаніі ПА Карлас Салер 1997
19 Сцяг Іспаніі Нап Радрыга 1991
20 Сцяг Іспаніі ПА Роберт Ібаньес 1993
21 Сцяг Іспаніі Аб Марцін Мантоя 1991
22 Сцяг Іспаніі Нап Санці Міна 1995
24 Сцяг Аргенціны Аб Эсек’ель Гарай 1986
26 Сцяг Іспаніі Аб Тоні Лато 1997
27 Сцяг Іспаніі Нап Рафа Мір 1997
29 Сцяг Іспаніі Аб Хаві Хіменес 1997
30 Сцяг Іспаніі Аб Нача Відаль 1995
31 Сцяг Іспаніі ПА Нача Хіль 1995

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]