ФК Спортынг Хіхон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спортынг Хіхон
Real Sporting de Gijon.png
Поўная назва Real Sporting de Gijón, S.A.D.
Заснаваны 1 чэрвеня 1905
Горад Хіхон, Іспанія
Стадыён Эль Малінон
Умяшчальнасць: 25 855
Галоўны трэнер Рубен Бараха
Чэмпіянат Сегунда
2017/18 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Спортынг» (ісп.: Real Sporting de Gijón) — іспанскі футбольны клуб з Хіхона, Астурыя. Заснаваны 1 чэрвеня 1905 года. Вядомыя пад мянушкай «чырвона-белыя» з-за паласатай кашулі. Хатні стадыён «Эль Малінон» — найстарэйшы прафесійны футбольны пляц у Іспаніі, выкарыстоўваецца з 1908 года. З іспанскай мовы назва клуба перакладаецца як «Вялікі млын», бо стадыён размяшчаўся ля старога вадзянога млына.

З 1912 года да клуба дадаецца назва «Рэал» («каралеўскі»), пасля таго як кароль Іспаніі Альфонса XIII бярэ патранаж над клубам. З 1941 па 1970 гады назва клуба была скарочана да Real Gijon, бо выкарыстанне іншамоўных слоў было забаронена. У агульнай табліцы Ла Лігі займае 15 радок. З’яўляецца адным з дзевяці клубаў Іспаніі, што ніколі не апускаліся ніжэй за другі дывізіён. Гістарычны праціўнік — «Рэал Аўеда», гульні паміж клубамі маюць назву астурыйскае дэрбі.

Да таго, як пачаў праводзіца чэмпіянат Іспаніі, клуб 15 разоў станавіўся пераможцам Астурыі. Найвышэйшае дасягненне ў Ла Лізе — другое месца ў сезоне 1978/1979. Двойчы быў фіналістам Кубка Іспаніі: у 1981 і 1982 гадах.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на чэрвень 2018 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Іспаніі Вр Оскар Валей 1994
13 Сцяг Іспаніі Вр Дыега Марынья 1990
5 Сцяг Італіі Аб Федэрыка Барба 1993
11 Сцяг Іспаніі Аб Альберта Лора 1987
15 Сцяг Іспаніі Аб Роберта Канелья 1988
18 Сцяг Іспаніі Аб Ісма Лопес 1988
Пазіцыя Імя Год нараджэння
6 Сцяг Іспаніі ПА Серхіа Альварэс 1992
8 Сцяг Іспаніі ПА Эрнан Сантана 1990
10 Сцяг Іспаніі ПА Карлас Кармона 1987
22 Сцяг Іспаніі ПА Пабла Перэс 1993
9 Сцяг Іспаніі Нап Карлас Кастра 1995

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]