ФК Вільярэал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вільярэал
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэаль, Іспанія
Стадыён Эстадыа дэ ла Сераміка
Умяшчальнасць: 24 890
Уладальнік Фернанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2018/19 14 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вільярэа́л» (ісп.: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў мястэчку Вільярэаль у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «Эстадыа дэ ла Сераміка», што месціць 25 тысяч чалавек. Клуб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны і да сезону 1955/56 гуляў у рэгіянальных лігах. Клуб шмат часу правёў у Тэрсеры, Сегундзе B і Сегундзе (трэці, другі і першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ла Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасцях гулялі супраць мадрыдскага «Рэал».

У чэмпіянаце краіны клуб заваяваў сярэбраны медаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненнем у Кубку Іспаніі для «Вільярэала» пакуль з’яўляецца трохразовае пападанне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэала» быў клуб «Кастэльён», бо абодва месцяцца ў адной правінцыі. Але на сённяшні момант галоўным супраціўнікам з’яўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клубамі атрымалі назва Валенсійскае лакальнае дэрбі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 года. Першым прэзідэнтам клуба стаў Хасэ Кальдуч Альмела. Першапачаткова колерамі клуба былі чорны і белы, гэта значыць белыя кашулі і чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэнне зміняць іх на жоўты і сіні, якія застаюцца і на сённяшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» (зараз «Эстадыа дэ ла Сераміка») быў уведзены ў дзеянне 17 чэрвеня 1923 года, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клуб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сезону 1955/56, калі забяспечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сезону 1961/62, калі 14 пазіцыя прывяла да паніжэння ў класе і вяртанню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга і, заняўшы ў сезоне 1966/67 першае месца, забяспечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клуб забяспечыў павышэнне ў класе з першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сезоне 1971/72. Пасля чатырох не вельмі ўдалых сезонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клуб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сезон 1976/77, паводле выніках якога з першага месца зноў трымаў павышэнне ў Тэрсеру. У сезоне 1986/87 «падводнікі» зарабілі павышэнне ў класе і з 1987 па 1990 гады правялі ў Сегундзе B, адкуль панізілізя класам ніжэй. Сезон 1990/91 стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле яго вынікаў, заняўшы 2 месца, клуб перайшоў у Сегунду B, адкуль транзітам з 2 ж месца ў сезоне 1991/92 патрапіў у Сегунду. На працягу пяці сезонаў клуб займаў месца ніжэй сярэдзіны турнірнай табліцы лігі.

У сезоне 1997/98 «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сістэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клуба пуцёўку ў элітны іспанскі дывізіён. Першы матч у Ла Лізе клуб правёў 31 жніўня 1998 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдскаму «Рэалу» з лікам 4:1. У дэбютным сезоне за «Вільярэал» выступалі такія ігракі, як Давід Альбельда, Андрэс Палоп, Хесус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сезону, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радк у табліцы, вярнуўшыся ў Сегунду. Сезон 1999/2000 клуб завяршыў на 3 пазіцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у вышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сезонаў клуб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сезону 2011/12 клуб пакінуў элітны дывізіён чэмпіянату Іспаніі, скончыўшы сезон на 18 месцы. Аднак на наступны сезон «Вільярэал» зноў забяспечыў сабе права выступу ў Ла Лізе.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Серхіа Асенха 1989
2 Іспанія Аб Марыа Гаспар 1990
3 Іспанія Аб Рауль Альбіёль 1985
4 Іспанія Аб Пау Торэс 1997
5 Аргенціна ПА Сант’яга Касерэс 1997
6 Аргенціна Аб Раміра Фунес Моры 1991
7 Іспанія Нап Херард Марэна 1992
8 Іспанія ПА Санці Касорла 1984
9 Калумбія Нап Карлас Бака 1986
10 Іспанія ПА Вісентэ Ібора 1988
11 Нігерыя ПА Самуэль Чуквуэзэ 1999
13 Іспанія Бр Андрэс Фернандэс 1986
14 Іспанія ПА Ману Трыгерас 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15 Іспанія ПА Ману Марланес 1999
16 Іспанія Аб Хаві Кінтылья 1996
17 Камерун Нап Карл Тако-Экамбі 1992
18 Іспанія Аб Альберта Марэна 1992
19 Камерун ПА Андрэ-Франк Замбо-Ангіса 1995
20 Іспанія Аб Рубен Пенья 1991
21 Іспанія ПА Бруна Сарыяна Капітан каманды 1984
22 Аргенціна ПА Леанарда Суарэс 1996
23 Іспанія ПА Моі Гомес 1994
24 Іспанія ПА Хаўер Антыверас 1997
25 Аргенціна Бр Марыяна Барбоса 1984
26 Уругвай ПА Раміра Гуэра 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]