ФК СДЮШАР-8 Гомель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СДЮШАР-8 Гомель
ФК СДЮШАР-8 Гомель.png
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён СДЮШАР-8
Галоўны трэнер Рэнат Шулуноў
Чэмпіянат Другая ліга
2017 13 месца

СДЮШАР-8беларускі футбольны клуб з горада Гомель. У 2017 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе гомельская СДЮШАР-8, якая ў асноўным рыхтавала футбалістаў для «Гомеля», вырашыла заявіць каманду ў Другую лігу. За каманду гулялі маладыя ўласныя выхаванцы. У сезоне 2017 СДЮШАР-8 заняла ў Другой лізе 13-е месца з 14, перагнаўшы толькі іншы клуб юнацкай футбольнай школы — пінскую СДЮШАР-3.

У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-8 з-за недахопу фінансавых сродкаў не прыме ўдзел у Другой лізе 2018[1].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Другая (Д3) 13 26 3 2 21 25–96 11 1/16 фінала

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]