ФК Стандард Льеж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стандард Льеж
Поўная назва Royal Standard de Liège
Заснаваны 1898
Горад Льеж, Бельгія
Стадыён Марыс Дзюфран
Умяшчальнасць: 27 670
Галоўны трэнер Мішэль Прудом
Чэмпіянат Першы дывізіён A
2017/18 02Сярэбраны прызёр 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Стандард» (нідэрл.: Standard) — бельгійскі футбольны клуб з горада Льеж. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бельгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бельгіі. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца арэна «Марыс Дзюфран», якая ўмяшчае 27 670 гледачаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Матч на Кубак УЕФА супраць люксембургскага клуба «Кер’енга»

Клуб быў створаны студэнтамі каледжа Святога Сервацыя ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клуб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя і заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клубу і быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады французскага клуба «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 года клуб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бельгіі. Але пасля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсці ў першы дывізіён Бельгіі.

Падчас Першай сусветнай вайны клуб пазбавіўся 20 сваіх ігракоў. І пасля заканчэння вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнерам. Але да Другой сусветнай вайны клуб не змог дамагчыся сур’ёзных поспехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бельгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасля свайго заснавання «Стандард» стаў лепшым клубам Бельгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клуба ў асобе Ражэ Пеці і Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным з лідараў бельгійскага футбола нароўні з «Бругэ» і «Андэрлехтам». Вяршыні клуб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бельгіі ў 1981 годзе і двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадах, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў Кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паражэнне ад «Барселоны» з лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненнем клуба на міжнароднай арэне.

Аднак праз некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарда». Наймацнейшыя ігракі каманды былі дыскваліфікаваныя, а клуб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэння, і ў 1993 годзе клуб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сезону 2007/08 клуб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бельгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Бельгіі Бр Жан-Франсуа Жыле 1979
2 Сцяг Гаіці Аб Рэдыналь Гаро 1987
3 Сцяг Бельгіі Аб Зінья Ванхаўсдэн 1999
6 Сцяг Сербіі Аб Мілаш Косанавіч 1990
7 Сцяг Партугаліі Нап Арланду Са 1988
8 Сцяг Босніі і Герцагавіны ПА Гойка Цымірат 1992
9 Сцяг Бельгіі Нап Рэно Эмон 1991
10 Сцяг Марока ПА Мехды Карсела-Ганселес 1989
11 Сцяг Харватыі ПА Ален Халілавіч 1996
13 Сцяг Мексікі Бр Гільерма Ачоа 1985
15 Сцяг Бельгіі Аб Себасцьян Паканьёлі Капітан каманды 1987
16 Сцяг Бельгіі Бр Арно Бадар 1998
17 Сцяг Бельгіі Нап Обі Уларэ 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Сцяг Румыніі ПА Рэзван Марын 1996
19 Сцяг Малі ПА Муса Джэнепо 1998
20 Сцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Мервей Бакадзі 1992
21 Сцяг Камеруна Аб Колінз Фэ 1992
22 Сцяг Бельгіі ПА Максім Лесцьен 1992
23 Сцяг Бельгіі Аб Сена М’янг 1997
28 Сцяг Бельгіі ПА Самюэль Басцьен 1996
29 Сцяг Бельгіі Аб Луіш Педру Каванда 1991
30 Сцяг Албаніі ПА Ліндан Селахі 1999
31 Сцяг Бельгіі ПА Уільям Баліквіша 1999
34 Сцяг Кіпра Аб Канстантынас Лайфіс 1993
40 Сцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Поль-Жазэ М’Паку 1992

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]