Перайсці да зместу

Бельгійская Про Ліга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бельгійская Про Ліга
Краіна  Бельгія
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1895
Кол-ць каманд 18
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Чэленджэр Про Ліга
Нацыянальныя турніры Кубак Бельгіі
Суперкубак Бельгіі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Антверпен (5-ы тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваны Андэрлехт (34 тытулы)
Сайт www.jupilerproleague.be
сезон 2022/23

Бельгійская Про Ліга, таксама Ліга Жупіле (фр.: Jupiler Pro League) — чэмпіянат прафесійных футбольных клубаў Бельгіі. Спонсарам чэмпіянату выступае піваварная кампанія InBev, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў бельгійскім горадзе Лёвен. Чэмпіянат носіць імя адной з піўных марак, якія належаць InBev.

Чэмпіянат праводзіцца з 1895 года. У сезоне 2008/09 адбылася змена колькасці ўдзельнікаў чэмпіянату, яна была паменшана з 18 да 16. З 2020 года зноў удзельнічаюць 18 каманд.