ФК Узда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Узда
Лагатып
Заснаваны 2014
Горад Узда, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 900
Галоўны трэнер Аляксей Пінчук
Чэмпіянат Другая ліга
2018 5 месца

«Узда» — беларускі футбольны клуб з горада Узда. Зараз выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2000-я каманда выступала ў чэмпіянаце вобласці пад назвай «Аўтамабіліст», займала месца ў асноўным у сярэдзіне турнірнай табліцы. У 2011 годзе, пасля гадавой адсутнасці, каманда вярнулася ў чэмпіянат вобласці пад назвай «Беліта-Вітэкс». Дзякуючы спонсарству аднайменнага прадпрыемства, каманда ў 2012 і 2013 гадах стала чэмпіёнам Мінскай вобласці, а ў 2014 годзе заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў укамплектаваны ў асноўным вопытнымі ігракамі, яна амаль не мела мясцовых выхаванцаў[1]. «Беліта-Вітэкс» доўгі час змагалася за выхад у Першую лігу, аднак скончыла сезон на 4-м месцы.

У 2015 годзе, нягледзячы на прапанову атрымаць месца ў Першай лізе замест спыніўшага існаванне «Мінска-2», каманда засталася ў Другой лізе і паставіла сабе мэты выйграць турнір. У чэрвені 2015 года, пасля спынення супрацоўніцтва з кампаніяй «Беліта-Вітэкс», каманда атрымала назву «Узда»[2]. Па выніках сезону 2015 «Узда», якая доўгі час была лідарам, заняла другое месца і атрымала права на ўдзел у Першай лізе.

У пачатку 2016 года ўдзел «Узды» ў Першай лізе доўгі час быў пад пытаннем, бо камандзе трэба было знайсці значныя сродкі для выступлення. У сакавіку каманда абвясціла аб тым, што выступіць у Першай лізе[3], аднак у выніку не была дапушчана з-за невыканання патрабаванняў па інфраструктуры стадыёна, і пазней адмовілася і ад удзелу ў Другой лізе[4][5]. У маі было абвешчана, што каманда ў новым складзе выступіць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе ў 2016 годзе яна заняла 9-е месца з 12.

У красавіку 2017 года стала вядома пра вяртанне «Узды» ў склад удзельнікаў Другой лігі[6]. Сезон 2017 каманда скончыла на 9 месцы, у наступным сезоне наблізілася да лідараў, аднак змагла змагацца за выхад у Першую лігу, скончыўшы сезон на пятым радку табліцы.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Гульні праводзіць на гарадскім стадыёне Узды, а некаторыя матчы на стадыёне «Беліта-Вітэкс» у вёсцы Цеплень.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • да 2009: «Аўтамабіліст»
  • 2011—2015: «Беліта-Вітэкс»
  • з 2015: «Узда»

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на кастрычнік 2018 года[7].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Аляксей Калтыгін 2000
25 Сцяг Беларусі Бр Сяргей Нагорскі 1991
94 Сцяг Беларусі Бр Аляксей Лучыновіч 1994
Сцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Карніцкі 1997
Сцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Чакан 1997
5 Сцяг Беларусі Аб Мацвей Фамічоў 1997
12 Сцяг Беларусі Аб Павел Глаз 1995
14 Сцяг Беларусі Аб Андрэй Казарын 1984
18 Сцяг Беларусі Аб Станіслаў Сувораў 1993
77 Сцяг Беларусі Аб Арцём Шыцько 1995
Сцяг Беларусі Аб Ягор Дзмітрачкоў 1985
Сцяг Беларусі Аб Аляксей Есіпёнак 1989
Сцяг Беларусі Аб Сяргей Навіцкі 1995
Сцяг Беларусі Аб Мікалай Сядоў 1994
Сцяг Беларусі Аб Андрэй Цвірко 1987
Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Уюгін 1997
2 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Шыцько 1995
7 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Кашэўскі 1994
8 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Шышкін 1998
13 Сцяг Беларусі ПА Сяргей Булынёнак 1992
17 Сцяг Беларусі ПА Вадзім Бацяноўскі 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Сцяг Беларусі ПА Павел Паўловіч 1995
55 Сцяг Беларусі ПА Андрэй Лапшын 1986
75 Сцяг Беларусі ПА Павел Каральчук 1994
Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Белаш 1995
Сцяг Беларусі ПА Андрэй Вілейта 1997
Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Вярэніч 1995
Сцяг Беларусі ПА Аляксей Гурко 1987
Сцяг Беларусі ПА Ілья Дзмітрук 1998
Сцяг Беларусі ПА Сяргей Казека 1986
Сцяг Беларусі ПА Мікалай Стрыжкоў 1990
Сцяг Беларусі ПА Максім Цяцерыч 1995
3 Сцяг Беларусі Нап Сяргей Нямковіч 2000
11 Сцяг Беларусі Нап Юрый Пустаход 1986
84 Сцяг Беларусі Нап Андрэй Шаракоў 1982
Сцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Багушэўскі 1992
Сцяг Беларусі Нап Павел Баршчэўскі 1984
Сцяг Беларусі Нап Аляксей Лявонцьеў 1999
Сцяг Беларусі Нап Ягор Ляшчынскі 1997
Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Мрынскі 1990
Сцяг Беларусі Нап Ігар Сталярэнка 1991

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 7 20 7 3 10 27–40 24
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 18 8 2 8 43–36 26
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 24 11 5 8 58–48 38
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 22 11 2 9 49–32 35
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 2 14 7 4 3 42–30 25
Фінальны этап 2 14 7 3 4 37–27 24
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 5 18 10 2 6 45–32 32
Фінальны этап 10 20 12 2 6 59–46 38
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 8 26 11 3 12 51–53 36
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 26 15 3 8 64–28 48
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 26 21 2 3 93–28 65
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 24 18 5 1 68–26 59
2014 Другая — Б (Д3) 2 22 15 3 4 69–33 48 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап1 4 141 8 3 3 38–20 27
2015 Другая — Б (Д3) 1 18 12 6 0 47–13 42 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 2 142 7 4 3 25–17 25 Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2016 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 22 9 2 11 32–37 29 Адмова і пераход у Д4
2017 Другая (Д3) 9 26 9 4 13 47–63 31 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 5 28 14 4 10 64–46 46 1/16 фіналу
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 4—2—2, розніца мячоў 19—10.
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 14—16.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кірыл Дземенкавец (2014)
  • Аляксей Пінчук (з 2014)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]