Факультэт інфармацыйных тэхналогій ПДУ
Выгляд
Факультэт інфармацыйных тэхналогій ПДУ | |
---|---|
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай | |
Заснаваны | 2008 |
Дэкан | Аксана Валер’еўна Голубева |
Адрас | 211440, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Полацк, вул. Стралецкая, 4 |
Факультэт інфармацыйных тэхналогій ПДУ — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт інфармацыйных тэхналогій самы малады, быў створаны ў верасні 2008 года. Факультэт размяшчаецца ў гістарычным будынку былога Полацкага езуіцкага калегіума (ВЛК № 5, корпус В)[1].
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- кафедра вылічальных сістэмаў і сетак
- кафедра геадэзіі і геаінфармацыйных сістэмаў
- кафедра тэхналогій праграмавання
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі
- Геадэзія
- Геаінфармацыйныя сістэмы (зямельна-кадастравыя)
- Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)
- Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
Магістратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горнапрамысловая і нафтагазапрамысловая геалогія, геафізіка, маркшэйдэрская справа і геаметрыя нетраў, геадэзія
- Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграмаў
- Вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі
- Інфарматыка і тэхналогіі распрацоўкі праграмнага забеспячэння
Аспірантура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі (прамысловасць)
- Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграмаў
Перападрыхтоўка
[правіць | правіць зыходнік]- Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэмаў
- Прыкладная геадэзія і геадэзічнае забеспячэнне кадастра
Павышэнне кваліфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Геадэзія з асновамі тапаграфіі
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Факультэт інфармацыйных тэхналогій Архівавана 11 студзеня 2021.