Фінансава-эканамічны факультэт ПДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінансава-эканамічны факультэт ПДУ
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Ранейшыя назвы Факультэт эканомікі і права
Заснаваны 1992
Дэкан Ірына Аляксандраўна Пазднякова
Месцазнаходжанне Наваполацк
Адрас 211440, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29

Фінансава-эканамічны факультэт ПДУ — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт створаны 21 снежня 1992 года. Першы набор студэнтаў быў праведзены па двум спецыяльнасцям: «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю» са спецыялізацыяй «Фінансавы менеджмент» (77 чалавек) і «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці» са спецыялізацыяй «Бухгалтарскі улік, кантроль і аўдыт у прамысловасці» (69 чалавек). Першым дэканам факультэта была кандыдат эканамічных навук, дацэнт Наталля Іванаўна Богдан, якая затым узначаліла кафедру эканомікі і кіравання.

Для арганізацыі навучальнага працэсу першапачаткова было створана дзве кафедры: кафедра эканомікі і фінансаў (загадчык — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Людміла Афанасьеўна Трафімава) і кафедра бухгалтарскага ўліку і аўдыту (загадчык — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Таццяна Марцем'янаўна Мезенцава).

У 1994 годзе ў сувязі з адкрыццём ва ўніверсітэце спецыяльнасці «Правазнаўства» фінансава-эканамічны факультэт быў рэарганізаваны ў факультэт эканомікі і права, а ў 1997 годзе, пасля ўтварэння асобнага юрыдычнага факультэта, факультэт зноў стаў называцца фінансава-эканамічным.

У склад абноўленага факультэта ўвайшлі чатыры кафедры: кафедра эканамічнай тэорыт, кафедра менеджмента і фінансаў, кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці, кафедра бухгалтарскага ўліку і аўдыту. У 1996 годзе на факультэце была адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Менеджмент» са спецыялзацыяй «Кіраванне праектамі», а кафедра эканомікі і фінансаў была пераіменавана ў кафедру менеджмента і фінансаў. У 1999 годзе гэтая спецыяльнасць была перададзена на кафедру галіновага менеджменту і эканомікі. У 2001 годзе са складу кафедры менеджменту і фінансаў была вылучана асобная кафедра фінансаў (загадчык — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Валянціна Васілеўна Багатырова) з мэтай арганізацыі навучання па спецыяльнасцям «Фінансы» і «Страхаванне». Кафедра менеджменту і фінансаў была пераіменавана ў кафедру эканомікі і кіравання.

У 1977 годзе яшчэ ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце была створана кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці. Менавіта яна стала першай у гэтай ВНУ кафедрай эканамічнага профілю. У 1978 годзе загадчыкам кафедры быў выбраны кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Мікалай Аляксандравіч Дуброўскі. З 1993 года кафедру ўзначальвала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Наталля Іванаўна Богдан, а з 1996 года — зноў ужо доктар эканамічных навук, прафесар Мікалай Аляксандравіч Дуброўскі. З 2012 па 2015 годы кафедру ўзначальвала кандыдат тэхнічных навук Іна Аляксандраўна Ельшына. У 2015 годзе адбылася рэарганізацыя, у выніку якой кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці была аб’яднана з кафедрай фінансаў у кафедру фінансаў і галіновага менеджменту пад кіраўніцтвам ужо доктара эканамічных навук, прафесара Валянціны Васілеўны Багатыровай. У сваю чаргу кафедра фінансаў і галіновага менеджменту ў 2018 годзе была аб’яднана з кафедрай уліку і аўдыту, лагічтыкі і менеджмента ў вялікую кафедру, якая атрымала назву кафедры ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджмента (загадчык — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Алена Барысаўна Малей).

Кафедра эканомікі і фінансаў была створана 21 снежня 1992 года. З гэтага часу і да 1996 года яе ўзначальвала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Людміла Афанасьеўна Трафімава. У 1996 годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У гэтым жа годзе кафедру ўзначаліла кандыдат эканамічных навук, дацэнт Наталля Іванаўна Богдан. З 2003 года кафедрай кіравала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Наталля Леанідаўна Беларусава. Затым загадчыкам кафедры з’яўлялася кандыдат эканамічных навук, дацэнт Вольга Ільінічна Гардзіенка. У 2010—2014 гадах кафедрай кіравала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Ганна Расціславаўна Лаўрыненка. У 2014 годзе ў выніку рэарганізацыі кафедра эканомікі і кіравання была аб’яднана з кафедрай эканамічнай тэорыі ў кафедру эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі (з 2018 года — проста кафедра эканомікі) пад кіраўніцтвам кандыдата эканамічных навук, дацэнта Інгі Улазіміраўны Зяньковай, а Ганна Лаўрыненка заняла пасаду дэкана факультэта.

Кафедра эканамічнай тэорыі была ўтворана 12 кастрычніка 1994 года на базе секцыі эканамічнай тэорыі кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці. Першы загадчык кафедры — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Віктар Аляксандравіч Іваноў. З 1997 года загадчыкам кафедры стаў кандыдат эканамічных навук, дацэнт Мікалай Іванавіч Суханаў, які да гэтага часу займаў пасаду дэкана факультэта эканомікі і права. З верасня 2007 года кафедру эканамічнай тэорыі ўзначаліў кандыдат эканамічных навук, дацэнт Уладзімір Уладзіміравіч Бічанін, былы старшыня Наваполацкага гарвыканкама. З 2011 года кафедрай эканамічнай тэорыі стала кіраваць кандыдат эканамічных навук, дацэнт Інга Уладзіміраўна Зянькова, якая з 2014 года ўзначаліла аб’яднаную кафедру эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі (з 2018 года — кафедра эканомікі).

У 1993 годзе была створана кафедра бухгалтарскага ўліку і аўдыту. Першым загадчыкам кафедры стала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Таццяна Марцем’янаўна Мезенцава. Затым кафедрай кіравала кандыдат эканамічых навук, дацэнт Маргарыта Мустафееўна Ціханава. З 2003 па 2015 гады загадчыкам кафедры была кандыдат (з 2013 года — доктар) эканамічных навук, дацэнт Святлана Рыгораўна Вегера. Некаторы час кафедру ўзначальвала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Людміла Уладзіміраўна Масько. Пасля рэарганізацыі ў 2015 годзе аб’яднаную кафедру ўзначаліла кандыдат эканамічных навук, дацэнт Алена Барысаўна Малей, якая да гэтага часу з’яўлялася загадчыкам кафедры лагістыкі і менеджмента.

З адкрыццём спецыяльнасці «Сацыяльныя камунікацыі» у 2014 годзе ў склад факультэта была ўключана кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін пад кіраўніцтвам кандыжата філасофскіх навук, дацэнта Ігара Аляксандравіча Бортніка. У 2019 годзе кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін была пераіменавана ў кафедру сацыльных камунікацый. У 2019—2020 гадах яе ўзначальвала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Ганна Расціславаўна Лаўрыненка, у 2020-2021 гадах — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віктар Уладзіміравіч Чараўко, а з 2021 года — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі.

Станам на 2008 год на факультэце навучалася 2 тысячы студэнтаў у 80 групах, у тым ліку на дзённым аддзяленні — 600 чалавек. У гэты ж год на факультэце працавала 58 штатных выкладчыкаў, з якіх 1 — доктар эканамічных навук, прафесар; 10 — кандыдаты эканамічных навук, дацэнты.

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт рыхтуе спецыялістаў, якія маюць шырокі дыяпазон ведаў у галіне эканомікі і кіравання, камунікацый, фінансаў, бухгалтарскага ўліку, якія валодаюць інавацыйным эканамічным мысленнем, навыкамі сістэмнага аналізу ў распрацоўцы і прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў.

Станам на 2021 год у склад факультэта ўваходзяць 3 кафедры:

  • кафедра ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту
  • кафедра сацыяльных камунікацый
  • кафедра эканомікі

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт
  • Лагістыка
  • Сацыяльныя камунікацыі
  • Фінансы і крэдыт
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • Электронны маркетынг

Магістратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бухгалтарскі ўлік, статыстыка
  • Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт
  • Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
  • Бізнес-адміністраванне
  • Рэгіянальнае планаванне і развіццё

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Перападрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

  • Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці
  • Інавацыйны менеджмент
  • Лагістыка
  • Маркетынг
  • Фінансы
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці
  • Эканоміка ў знешнеэканамічнай дзейнасці

Павышэнне кваліфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вядзенне ўліку гаспадарчых аперацый сродкамі 1С: Прадпрыемства
  • Павышэнне кваліфікацыі работнікаў інспекцый МПЗ РБ Віцебскай вобласці
  • Фарміраванне каштарыснай кошту будаўніцтва з выкарыстаннем праграмы RSTC-каштарыс

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Финансово-экономический факультет / под ред. Н. Л. Белорусовой. — Новополоцк: ПГУ, 2008. — 100 с.
  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання) / рэдкал.: Д. М. Лазоўскі, Д. У. Дук, Э. М. Бабенка [і інш.]. — Наваполацк: ПДУ, 2008. — 312 с.