Неандэрталец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Неандэрталец
Neanderthalensis.jpg
Шкілет неандэртальца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo neanderthalensis King, 1864

Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454114
FW  83087

Неандэрталец, чалавек неандэртальскі (лац.: Homo neanderthalensis), у савецкай літаратуры таксама насіў назву палеаантрап — вымерлы ці асіміляваны прадстаўнік рода Людзі (Homo). Першыя людзі з рысамі протанеандэртальца існавалі ў Еўропе яшчэ 350—600 тыс. гадоў таму[1][nb 1], апошнія неандэртальцы жылі каля 40 тыс. гадоў таму[2][3].

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад знаходкі чэрапа, выяўленага ў 1856 годзе ў цясніне Неандэрталь каля Дзюсельдорфа і Эркрата (Заходняя Германія). Цясніна атрымала назву ў гонар Іаахіма Неандэра, нямецкага тэолага і кампазітара. Праз два гады (у 1858) Г. Шаафгаўзен ўвёў у навуковы ўжытак тэрмін "неандэрталец".

Гісторыя выяўлення і вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Чэрап неандэртальца Engis 1

Першы чэрап неандэртальца быў знойдзены ў Энгіс у Бельгіі яшчэ ў 1829 годзе (гл. en:Engis 2[4]. Другая знаходка 1848 года звязана з англійскай ваеннай базай на Гібралтары. Але прызнанне гэтыя першыя знаходкі атрымалі пазней, пасля адкрыцця тыповага экзэмпляра ў 1856 годзе.

Знаходка чэрапа, даўшая назву новаму віду выкапневых людзей, з'яўляецца ўжо трэцяй па храналогіі выяўлення. Яна была зроблена ў 1856 годзе ў Рэйнскай правінцыі, паблізу ад Дзюсельдорфа, у Неандэрскай даліне ракі Дзюсель, прытоке Рэйна, у невялікім Фельдгоферскім гроце, насупраць больш значнай Неандэрскай пячоры. Уваход у гэты грот быў закрыты выступам скалы і пластамі гліны дэлювіяльнага паходжання, якая паўсюль засцілала вапнякі. Паколькі паблізу знаходзіліся каменяломні, то рабочыя дайшлі да скалы, якая закрывала грот, узламалі яе і адкрылі пячору, запоўненую наносным глеем. Пасля выдалення гэтага наносу адкрыўся грот. Паблізу ад уваходу, у гліне, рабочыя знайлі некалькі чалавечых костак і няпоўны чэрап, якія доктар Іаган Фульрат набыў ва ўласнаць. Іншых костак ці нейкіх вырабаў у пячорым глеі знойдзена не было, тым не меньш, знаходжанне іх у старажытным наносе, у якім (у іншых пячорах той жа даліны, напрыклад, у так званай Чортавай комнаце (ням.: Teufelskammer, якая знаходзіцца ў 30 кроках) были знойдзены рэшткі несумненна «дапатопных» жывёл, а таксама від костак, ступень іх захаванасці, асблівасці чэрапа и г. д. вымусілі прызнаць у іх рэшткі чалавека глыбокай старажытнасці, якія маюць вялікае значэнне для меркаванняў аб тыпе найстаражытнейшага еўрапейскага насельніцтва.

Адна з першых рэканструкцый (чэрап з грота Фельдгофер, мастак Філіпарт паводле апісання Г. Шафгаўзэна, 1888 год)

Рудольф Вірхаў пазнаў у гэтым чэрапе, а таксама ў костках канечнасцяў сляды паталагічных змен, выкліканых рахітам, і выказаў меркаванне, што гэта не расавы, а індывідуальны тып. Акрамя гэтага, ён указаў на асобныя чэрапы навейшага часу, якія выказваюць падобнае развіццё надброўных дугаў і амаль такі ж пакаты ўзад лоб. Пасля апублікавання эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна ў 1859 годзе антраполагі сталі разглядаць неандэртальцаў як «прамежкавае звяно пераўтварэння малпы ў чалавека». Сучасныя ўяўленні аб неандэртальскіх людзях адрозніваюцца ад уяўленняў XIX стагоддзя. У 1863 годзе на сходзе Брытанскай асацыяцыі развіцця навукі англа-ірландскі біёлаг Уільям Кінг зрабіў даклад, у якім прызнаў чалавека з пячоры Фельдгофер асобным відам і прапаннаваў даць яму назву Homo neanderthalensis. І хаця Кінг у тым жа годзе змяніў сваё меркаванне, але, яго відавая назва мае прыярытэт перад тэрмінам Homo stupidus (Чалавек глупы) прапанаваным Эрнстам Гекелем у 1866 годзе. Уяўленне аб неандэртальцы як аб асобным відзе людзей было падмацавана новымі знаходкамі: у 1866 годзе бельгійскі археолаг Э. Дзюпон знайшоў фрагмент ніжняй сківіцы неандэртальца разам з рэшткамі жывёл ледавіковай эпохі, у 1880 годзе фрагмент ніжняй сківіцы неандэртальскага дзіцяці разам з прыладамі працы быў знойдзены ў пячоры Шыпка (Чэхія).

У 1886 годзе ў пячоры Спа д'Арнэ (Бельгія) М. де Пюры і М. Лоэ знаходзяць два добра захаваных шкілета неандэртальцаў (мужчынскі і жаночы) разам з прыладамі працы. Гэтая знаходка паставіла кропку ў спрэчцы аб тым, ці з'яўляюцца неандэртальцы асобным відам людзей: адказ быў відавочна станоўчы. У той жа час, аўтары знаходкі, сыходзячы відавочна з апрыёрнага ўяўлення аб неандэртальцах як аб пераходным звяне — паўмалпах, недакладна інтэрпрэтавалі шкілеты, зрабіўшы здагадку, што неандэрталец перамяшчаўся на сагнутых нагах. Такім чынам быў створаны навуковы міф, які аказаўся давлі ўстойлівым. Першыя дарвіністы ўвогуле ўхапіліся за рэшткі неандэртальца як за шукаемае «адсутнае звяно» паміж малпай і чалавекам; па словах Б. Поршнева, яны «Прыкладваючы схему Гекеля, праводзілі ўяўную прамую лінію паміж чалавекам і антрапаморфнай малпай праз неандэртальца; хацелі бачыць у ім бісекрысу, якая падзяляе вугал паміж чалавекам і малпай. Неандэрталец не вельми добра укладваўся на гэтую сярэдзіну і яго часам некалькі стылізавалі, падштурхоўвалі да малпы, балазе не хапала і костак твару, і іншых костак шкілета»[5].

Рэканструкцыя галавы неандэртальца Шанідар-I. Джон Гурч, 2010 Нацыянальный музей натуральнай гісторыі, Вашынгтон.

У 1899 годзе ў пячоры ў Крапіне (Харватыя) Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер пачынае раскопкі, якія прывялі да выяўлення вялікай колькасці (усяго па розным падлікам, каля 800 костак і фрагментаў, ад 25 да 60 шкілетаў) рэшткаў неандэртальцаў. У 1908 годзе святары браты А. і Ж. Буісоні знаходзяць «класічны» поўны шкілет неандэртальца ў пячоры Ла Шапель о'Сен. Да таго часу (у 1904—1905 гг.) ужо выйшлі творы Швальбе, які палічыў неандэртальца прамым продкам чалавека, правёўшы лінію пітэкантрап-неандэрталец-сучасны чалавек (панаваўшую потым у навуке на працягу дзесяцігоддзяў), але разглядзеў і альтэрнатыўную гіпотэзу, што неандэрталец з'яўляецца паралельнай галіной развіцця чалавека[6].

Атрыманы антрапалагічныя і генетычныя пацвяржэнні змяшэння паміж неандэртальцамі і сучаснымі людзьмі[7]. У 2009 годзе прафесар Свантэ Паабо з Інстытута эвалюцыйнай антрапалоіі Таварыства Макса Планка ў Лейпцыге паведаміў на штогадовым сходзе Амерыканскай асцыяцыі садзейнічання развіццю навукі аб паспяховым прачытанні ядзернага генома неандэртальца. Тыповыя для неандэртальцаў алелі генаў былі знойдзены ў геномах шэрага прадстаўнікоў папуляцый сучасных людзей[8][9]. «Тыя з нас, хто жыве за межамі Афрыкі, нясуць пэўную колькасць ДНК неандэртальца» — заявіў прафесар Пааба. «Генетычны матэрыял, атрыманы ў спадчыну ад неандэртальцаў, складае ад 1 да 4%. Гэта няшмат, але дастакова, каб сцвяржаць аб дакладным атрыманні ў спадчыну істотнай колькасці прызнакаў у кожнага з нас, акрамя афрыканцаў» — паведаміў доктар Давід Райх з Гарварда, які таксама ўдзельнічаў у праекце. Падчас даследавання геном неандэртальца параўноўвалі з геномамі пяці нашых сучаснікаў з Кітая, Францыі, Афрыкі, і Папуа — Новай Гвінеі. Скрыжоўванне было зафіксавана і, верагодна, адбылось неўзабаве пасля міграцыі продкаў сучаснага чалавека з Афрыкі, гэта значыць на тэрыторыі Блізкага Ўсходу, паколькі ў трох чалаек з розных раёнаў свету, за выключэннем Афрыкі, прапорцыя генаў неандэртальца прыкладна аднолькавая.

1-3 % генома сучасных неафрыканцаў — гэта гены неандэртальцаў, пры гэтым еўрапейцы наясуць трохі меньш неандэртальскіх генаў, чым азіяты[10]. У ДНК афрыканцаў Ёруба, пігмеі-мбуці) знойдзена 0,30-07 % неандэртальскіх генаў[11][12]. Даследаванне ДНК усходніх (алтайскіх) неандэртальцаў і сучасных жыхароў Афрыкі паказала, што генетычны матэрыял алтайскіх неандэртальцаў утрымлівае ў сабе невялікую колькасць афрыканскіх мутацый — прыкладана 5 % генаў, якіх няма ў еўрапейскіх неандэртальцаў. Гэта кажа аб тым, што алтайскі неандэртальцы скрыжоўваліся з анатамічна сучаснымі людзьмі звыш за 100 тыс. гадоў таму[13][14].

У 2002 годзе ў румынскай пячоры Пештэра-ку-Оасэ была знойдзена костка чалавека сучаснага віда, які жыў каля 40 тыс. гадоў таму і належаў да першай хвалі краманьёнцаў, з'явіўшыхся ў Еўропе. Паводле апублікаваных у 2015 годзе вынікам ДНК-даследаванняў, ад 6 % да 9 % яго генома было атрымана ў спадчыну ад неандэртальцаў і 4-6 пакаленняў падзяляла яго ад неандэртальскага продка[15][16].

Да антрапалагічных сведчанняў скрэшчвання між чалавекам разумным і неандэртальцамі адносяцца рэшткі старажытных людзей, якія дэманструюць анатамічныя прыкметы двух відаў. У Рыпара дзі Мезена (поўнач Італіі) знойдзены, верагодна, рэшткі гібрыда неандэртальца і Homo sapiens, які жыў каля 30-40 тыс гадоў таму[17]. У Стараселлі (Крым) было знойдзена пахаванне дзіцяці віда Homo sapiens з асобнымі неандэрталоіднымі прыкметамі[18]. Акрамя таго, адзначаны змены будовы зубных каналаў у краманьёнцаў на тыповы для неандэртальцаў тып.

У 2016 годзе была скончана навуковая праца па параўнальнаму аналізу гнеомаў 35 меланезійцаў разам з геномамі 1937 чалаек з базы дадзеных праекта «100 геномаў». Па яго вынікам была зроблена выснова, што неандэртальцы змешваліся з Homo sapiens тры разы: спачатку з продкамі ўіх неафрыканцаў, потым — з продкамі еўрапейцаў і азіятаў пасля аддзялення меланезійцаў і ў апошні раз — з продкамі ўсходніх азіятаў[19][20][21].

Асаблівасці анатоміі і фізіялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструкцыя неандэртальскіх мужчыны і жанчыны, Неандэртальскі музей, Метман, Германія

Неандэртальцы былі сярэднягя росту (каля 165 см), масіўнага целаскладу і з вялікай галавой, якая мела па-звярынаму выцягнутую форму. Па аб'ёму чарапной каробкі (1400—1740 см²) яны нават пераўзыходзілі сучасных людзей. Яны мелі магутныя надброўныя дугі, шырокі нос, які выступаў і вельмі маленькі падбародак. Шыя кароткая і нібыта пад цяжарам галавы нахілена наперад, рукі кароткія і лапападобныя[22]. існуюць меркаванні, што неандэртальцы маглі быць рыжымі і светласкурымі[23].

Аналіз касцявой будовы паказвае, што дзеці неандэртальцаў выгядалі як маленькія дарослыя і, іх палавое паспяванне надыходзіла ўжо да 8-10 гадоў[24][25]. Сярэдняя працягласць жыцця неандэртальцаў была невялікай і складала ў сярэднім 22,9 гадоў[26]. Паводле дадзеных французскага антраполага А. Валуа і савецкага антраполага В. П. Аляксеева, з 39 неандэртальцаў, чэрапы якіх дайшлі да нас і былі вывучаны, 38,5 % памерлі ва ўзросце да 11 гадоў, 10,3 % — ва ўзросце 12—20 гадоў, 15,4 % — ва ўзросце 21—30 гадоў, 25,6 % — ва ўзросце 31—40 гадоў, 7,7 % — ва ўзросце 41— 50 гадоў і толькі адзін чалавек — 2,5 % памер ва ўзросце 51—60 гадоў[27].

Ідэнтычнасць гена FOX2 (звязанага з мовай) у сучаснага чалавека і неандэртальца дазваляе зрабіць вывад аб тым, што яны маглі валодаць мовай. Паводле меркавання акадэміка В. У. Іванова, неандэртальцы «маглі мець мову з зычных з малой колькасцю галосных, што сустракаецца і ў чалавечых мовах»[28].

Скульптура дзіцяці-неандэртальца ў музеі антрапалогіі пры Цюрыхскім універсітэце.

Мускульная маса неандэртальца была на 30—40 % больш, чым у краманьёнца, шкілет цяжэйшы. Таксама неандэртальцы лепш прыстасавалісь да субарктычнага клімату, паколькі вялікая насавая поласць лепш сагавала паветра, тым самым зніжаючы рызыку прастуды[29].

Карэн Штэйдель-Намберс з Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадзісоне вызначыла, што з прычыны плотнага целаскладу і скарочанай галёначнай косці, якая скарачала шаг, энергетычныя выдаткі на перамяшчэнне ў неандэртальцаў былі на 32 % вышэй, чым у сучаснага чалавека. З дапамогай мадэлі Эндру Фрэйля з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега і Стывена Чэрчыля з Універсітэта Дзьюка змаглі ўдакладніць, што штодзённая патрэба ў ежы ў параўнанні з краманьёнцам, якіжыў у тых жа кліматычных умовах, была больш на 100—350 кілакалорый[30]. Нягледзячы на тое, што неандэртальцы пастаянна елі мяса, аб чым сведчыць дадзеныя спецыяльных даследаванняў касцявой тканіны[29], вывучэнне іх фекалій паказала, што ў дыету такмама ўваходзілі ягады, арэхі і клубні[31].

Характэрныя рысы і класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Чэрап сучаснага (злева) и неандэртальскага чалавека (справа)

Неандэрталоіднасць чэрапа:

  • па краніялагічным паказчыкам пераважна даліхацэфалія, гэта значыць галава ў мазгавой частцы адносна вузкая і выцягнутая ў даўжыню;
  • масіўныя і патоўшчаныя косткі чэрапа;
  • калі глядзець збоку абводы чэрапа ўтвараюць акружнасць з цэнтрам у раёне вуха;
  • нізкі і як бы ўцякаючы лоб без характэрных «шышак»;
  • мазгавая частка невысокая, але выцягнутая ўзад і памяшчае буйны мозг;
  • вельмі развітыя надброўныя дугі;
  • шырокія скулы;
  • твар масіўны, выцягнуты наперад (акрамя падбародка) і спераду трохі завужана;
  • аб'ёмная і буйная насавая поласць, пераноссе, які выдаецца наперад, нос можа быць з гарбінкай;
  • доўгі скулавы адростак скроневай косці прапускае пад сабой магутныя жавальныя цягліцы;
  • вельмі буйныя сківіцы і зубы;
  • падбародак амаль адсутнічае.

Канешне, гэтыя рысы могуць сустракацца іў сучаснага чалавека, але звычайна па асобку ці радзей у тым ці іншым спалучэнні, прычым часцей звяртаюць увагу на вялікія бровы.

Калі ж мы параўнаем чэрап класічнага неандэртальца і чэрап сучаснага нам чалавека, які мае падобныя рысы (магутныя косткі, тоўстыя надброўныя дугі, глыбока размешчаныя вачніцы, нізкі пакаты лоб, магутныя сківіцы амаль без падбародка, пакатая і выцягнутая ўзад даліхацэфальная форма мазгавой часткі, то можам заўважыць шэраг найбольш выключных асаблівасцяў:

  • у цэлым на чэрапе меньш мелкарэльефных дэталяў і формы яго, нягледзячы на грубыя рысы, больш акруглыя;
  • плоскае і акруглае цемя;
  • калі паглядзець з боку патыліцы, чэрап больш акруглы (у сучаснага чалавека — пяцівугольны);
  • надброўныя дугі неандэртальца больш маналітныя і пукатыя, утвараюць амаль суцэльны хвалепадобны валік і разам з іншымі абводамі вачніц нагадваюць тоўстую аправу акуляраў;
  • круглыя вачніцы;
  • пазгладжваныя шчочныя косткі, якія маналітам злучаюць верхнія скулы з верхняй сківіцай;
  • ніжняя сківіца не мае вуглаватых формаў, знізу па баках не мае адросткаў, калі паглядзець збоку, то разам з ніжняй сківіцай нагадвае круглыя кусачкі;
  • аснова чэрапа мае вельмі вялікі выгіб;
  • патыліца значна выцягнута і завострана накшталт шыньёна ці акрайца белага хлеба. Знізу мае выступы, да якіх прымацоўваліся цягліцы магутнай і кароткай шыі.

Сярод еўрапейскіх неандэртальцаў часта выдзяляюць два варыянты — уласна класічны, паўночны, а таксама варыянт «грацыльных міжземнаморскіх мікрадонтных неандэртальцаў тыпа „Арцю“». Апошнія былі распаўсюджаны па міжземнаморскаму ўзбярэжжу Заходняй Еўропы і мелі адносна невялікіх памераў зубы[32].

Генетыка[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе даследчыкі атрымалі выкапневую ДНК неандэртальца са сцегнавай косткі шкілета 38 000-гадовай даўнасці з пячоры Віндзія ў Харватыі, а таксама з іншых костак, знойдзеных у Іспаніі (Эль-Сідрон), Расіі (Мязмайская пячора) і Германіі (Пячора Фельдхофер)[33][34]. Да пачатку даследаванняў у іспанскай Атапуэрцы найстаражытнейшым неандэртальцам, з якога здолелі здабыць генетычную інфармацыю, быў чалавек з італьянскай Альтамуры, які жыў 130,1 — 172 тыс гадоў таму[35]. аналіз мітахандрыяльнай ДНК паказаў, што дывергенцыя заходняга (германскага) і ўсходняга (каўказскага) неандэртальцаў адбылась 151 000 — 352 000 гадоў таму. Неандэртальцы вымерлі, не перадаўшы свой тып мтДНК сучасным людзям[36]. У 2010 годзе ў часопісе Science з'явіўся артыкул з вынікамі Расшыфроўкі геному неандэртальца, які жыў у Дзянісавай пячоры 50 тыс. гадоў таму[37][38].

Геном неандэртальца па памеру блізкі па памеру да генома сучаснага чалавека. Вучоныя здолелі аднавіць 63 % неандэртальскага генома (2 міліярды пар нуклеатыдаў, калі выключыць фрагменты, якія паўтараюцца), а астатнія 37 % яго даўжыні (1,2 міліярды пар нуклеатыдаў) яшчэ не выяўлены[39]. Папярэднія вынікі паказваюць, што ДНК сучаснага чалавека і нэандэртальца ідэнтычны на 99,5 %.

Секвеніраванне Y-храмасомы неандэртальца з пячоры Эль-Сідрон паказала, што ў Y-храмасоме сучаснага чалаека няма неандэртальскіх фрагментаў ДНК, у адрозненне ад астатняй часткі генома. Верагодна, гэта звязана з трымя мутацыямі ў генах неандэртальскай Y-храмасоме, якія адказваюць за імунную сістэму, і якія маглі выклікаць адарванне плода мужчынскага полу ў жанчыны іншага віду[40].

Генетыкі, прааналізаваўшыя агульныя мутацыі для народаў Афрыкі за аднаго боку і для неандэртальцаў і дзянісаўцаў з другога, прыйшлі да высновы, што папуляцыя продкаў неандэртальцаў і дзянісаўцаў, якія вышлі з Афрыкі была вельмі невялікай. Усяго толькі праз 300 пакаленняў пасля выхаду з Афрыкі прыкладна 744 тысячы гадоў таму лініі неандэртальцаў і дзянісаўцаў падзялілісь і пасля гэтага яны вельмі рэдка кантактавалі паміж сабой — колькасць мутацый, характэрных для неандэртальцаў і дзянісаўцаў, была вельмі нізкай і не перавышала 20 % ад іх агульнай колькасці[41][42].

Вучоныя з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка ў Лейпцыге (Германія) выявілі ў неандэртальца ген, які шкодзіць засваенню лактозы ў сталым узросце. Таксама ў выніку даследаванняў высветлілася, што неандэртальцам былі знаёмы шмат якія спадчынныя захворванні сучасных людзей — аўтызм, наркалепсія[43], хвароба Альцгеймера, сіндром Даўна, шызафрэнія[44].

Даследаванне мтДНК 13 неандэртальцаў (жыхароў Паўночнай Еўропы, якія жылі больш за 50 тыс. гадоў таму, жыхароў Заходняй Азіі і Сярэднягя Ўсхода) паказала вельмі разнастайную генетычную зменлівасць, што характэрна для шматлікага віда[45]. Ад змешвання з раннімі Homo sapiens у перыяд ад 413 да 268 тыс. гадоў таму з'явілась мітахандрыяльная лінія HST[46]. У больш позніх еўрапейскіх неандэртальцаў, якія жылі меньш 48 тыс. гадоў таму, генетычная варыятыўнасць вельмі скарацілась[45]. Верагодна, заходнееўрапейская лінія HST была ў значнай ступені (калі не цалкам) заменена неандэртальцамі алтайскай (Altai) лініі[46].

Сваяцтва з сучасным чалавекам[правіць | правіць зыходнік]

Антраполаг Алеш Грдлічка выказаў гіпотэзу аб тым, што неандэртальцы з'яўлялісь продкамі сучасных людзей. Гэтая рэканструкцыя пэўны час карысталась прызнаннем, але сучасныя вучоныя больш не лічаць неандэртальцаў продкамі сучасных людзей[47], галоўным чынам згодна з вынікамі генетычных даследаванняў.

У 1997 годзе вучоныя Мюнхенскага ўніверсітэта ўпершыню здолелі аднавіць паслядоўнасць мітахандрыяльнай ДНК неандэртальца. Параўнанне гэтай паслядоўнасці з паслядоўнасцю мДНК сучасных людзей паказала, што чалавечыя мДНК фармуюць асобную галіну, а не групуюцца з неандэртальскай паслядоўнасцю, як гэта павінна б быць у выпадку паходжання людзей ад неандэртальцаў. Далейшае вывучэнне іншых паслядоўнасцяў мДНК неандэртальцаў сучасных і старажытных людзей пацьвердзілі гэтат вывад[48].

Іншай крыніцай дадзеных аб незалежным паходжанні сучасных людзей і неандэртальцаў служыць рэканструкцыя геаграфічнага паходжання і рассялення сучасных людзей. Згодна з дадзенымі генетыкі, прамыя продкі людзей паходзяць з Афрыкі, якая ляжала па-за межамі арэала неандэртальцаў.

У 2006 годзе пачалась праца па аднаўленню поўнага генома неандэртальцаў (не толькі мДНК)[49]. Параўнанне варыяцый у геномах сучасных людзей і неандэртальцаў дазволіла вылічыць час існавання апошняга агульнага продка двух відаў і адпаведна, час іх разыходжання. Эвалюцыйныя галіны неандэртальцаў і сучаных людзей разышлісь каля 500—700 тыс. гадоў таму. Па дадзеным вывучэння ядзернай ДНК насельнікаў іспанскай пячоры Сіма де лос Уэсас у Сьера де Атапуэрка, якія жылі 400 тыс. гадоў таму, дзянісаўцы і неандэртальцы падзялілісь каля 500 тыс. гадоў таму, а іх агульны продак падзяліўся ад Homo sapiens 700—765 гадоў таму[50]. По Y-храмасоме час падзялення ліній неандэртальцаў і сучаснага чалавека ацанілі ў 588 тыс. гадоў таму (95 % імаверы інтэрвал: 447—806 тыс. гадоў таму)[51]. Гэтыя дадзеныя таксама сведчаць супраць гіпотэзы аб неандэртальскім паходжанні чалавецтва, паколькі аналіз мітахандрыяльнай і ядзернай ДНК сучасных людзей паказвае, што генетычная галіна сучамсных людзей падзялілась ад агульнага з неандэртальцамі продка каля 500 тыс. гадоў таму[52][53].

Неандэртальцы і чалавек разумны ў асобных рэгіёнах суіснавалі некалькі тысячаў гадоў[54]. Пытанне аб характары ўзаемаадносін паміж імі ў ходзе непазбежных кантактаў застаецца плоха вывучаным. Асобныя антраполагі, напрыклад, прафесар Бардоскага ўнівверсітэта Жан-Жак Юблен лічыць, што два віды людзей пераважна варагавалі. Так на стаянках і неандэртальцаў і краманьёнцаў былі знойдзены абгрызеныя косткі іншага віда[55]. Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў у Парыжы пад кіраўніцтвам Фернанда Роцы, прааналізваўшы знаходкі на стаянках краманьёнцаў, выявілі абгрызеныя косткі неандэртальцаў са слядамі зубоў, характэрнымі драпінамі і разломамі на костках. Таксама маюцца сведчанні, што краманьёнцы рабілі каралі з зубоў неандэртальцаў[56]. Іншыя вучоныя дапускаюць больш мірны характар узаемаадносін, аб якім сведчаць запазычванні матэрыяльнай культуры паміж чалавекам разумным і неандэртальцамі, напрыклад, на Сярэднім Доне (Касцёнкі), дзе ні тыя, ні іншыя не былі аўтахтонамі[57].

Атрыманы антрапалагічныя і генетычныя пацвяржэнні змяшэння паміж неандэртальцамі і сучаснымі людзьмі[58].

Вобласць пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Месцы знаходак выкапневых тыповых неандэртальцаў (карта ледавіковага перыяду)

Неандэртальцы насялялі:

У ходзе даследаванняў чалавечых рэшткаў з ізраільскіх пячор Схул і Кафзех высветлілася, што гэтыя пячорынекалькі разоў «пераходзілі з рук у рукі»: да 130 тыс. гадоў таму там жылі неандэртальцы. Між 130 і 80 тыс. гадоў — крамньёнцы. Між 65—47 тыс. гадоў — зноў неандэртальцы, затым зноў людзі сучаснага тыпу[63].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Жытло[правіць | правіць зыходнік]

Паола Вілья адносіць да неандэртальскага перыяда хаціну са слядамі агменю, знойдзеную на тэрыторыі Ніцы (Тэра-Амата), тады як першаадкрывальнік помніка Анры де Люмле лічыць, што хаціну пабудаваў больш ранні Гейдэльбергскі чалавек.

Згодна з даследаваннямі пячор Бальцы-Росі ў італіі, праведзеных Жульенам Рыэль-Сальваторэ з Каларадскага ўніверсітэта і яго калегамі, жытло неандэртальцаў падзялялася на тры «зоны». У першай зоне, у верхняй частцы жытла, знаходзілась «кухня», аб чым сведчыць знойдзеныя ў гэтай зоне рэшткі жывёл і сляды вохры, якая выкарыстоўвалася для вырабу скур, у якасці клею і як антысэптычны сродак. У другой зоне, якая была самай прасторнай, размяшчаўся агмень і тут было месца для спання. У трэцяй зоне была «майстэрня», дзе выраблялісь каменныя інструменты, паколькі тут было больш за ўсё сонечнага святла і мінімальная рызыка, што хто-небудзь можа пашкодзіць працы[64].

Побыт і лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Побач з рэшткамі неандэртальцаў часта знаходзяць косткі не толькі капытных, але і драпежнікаў — гіен, ільвоў, мядзведзяў. гэта сведчыць аб тым, што пячорным людзям эпохі мусцье даводзілася змагацца з апошніми за жытло. Рэшткі такіх жывёл, як першабытны бізон, мускусны бык, шарсцісты насарог ці мамант дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што жыццё неандэртальцаў была цесна звязанай з інтэнсіўным паляваннем, магчыма, загонным.

Наяўнасць пераломаў, у тым ліку такіх, якія зраслісь няправільна, на захаваных рэштках неандэртальцаў сведчыць аб тым, што апошнім даводзілась забіваць дзічыну ў бліжнім баі і атрымлівацьпры гэтым шматлікія раны і траўмы[65].

Палявалі неандэртальцы не толькі на адкрытых тэрыторыях, але і ў лясах і гарах. Там яны пераследвалі, у асноўным, капытных сярэдніх памераў. Зрэдку крыніцамі мяса рабіліся хворя жывёлы, ці папаўшыя ў расколіны, ямы ці балоты. Падобна архантрапам неандэртальцы не грэбавалі падлай.

Працэс разбірання забітай жывёлы падзяляўся ў неандэртальцаш на некалькі этапаў. Спачатку з дапамогай каменных прылад разразалі скуру, якую потым маглі выкарыстаць для вырабу прымітыўнай вопраткі. Затым з дапамогай каменных нажоў здымалась усё мяса. Доўгія косткі разбівалі каб дастаць пажыўны касцявы мозг, а з чэрапа — галаўны[66]. Мяса ўжывалась сырым, ці яго маглі папярэдне пажарыць на кастры. Згодна з меркаваннем большасці вучоных, навыкамі дублення скур, варкі ці доўгачасовага захоўвання мяса неандэртальцы не валодалі.

Пераважна «мясная» дыета палеаантрапаў рабіла непазбежнымі ў іх грамадстве працяглыя галадоўкі, якія спрыялі канібалізму. Вывучэнне касцяных рэшткаў неандэртальцаў з пячор у Крапіне (Харватыя), Гайе (Намюр, Бельгія) і інш. сведчаць аб перыядычным ужыванні імі ў ежу мяса сваіх суродзічаў, чаму маглі спрыяць цяжкія ўмовы існавання ў ледавіковы перыяд. З 300 знойдзеных шкілетаў палеаантрапаў добра захавалісь толькі 12. Астатнія маюць сляды аддзялення мяса ад костак, прычым у апошніх утрымліваюцца маленькія асколкі крамнёвых прылад[29].

Але на практыке адрозніць сляды аддзялення мяса для ужывання ў ежу ад «двухступегьчатага» пахавальнага рытуала, які ўключаў ачыстку шкілета ад мяккіх тканяў, амаль немагчыма. Разам з тым, не трэба выключаць магчымасць існавання сярод неандэртальцаў эндаканібалізма, які практыкааўся яшчэ не так даўно папуаскімі плямёнамі і паўднёваамерыканскімі індзейцамі янамама.

Звычаі[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках аналіза рэшткаў дванаццаці загінулых пад абвалам неандэртальцаў з пячоры Эль-Сідрон на поўначы Пірэнейскага паўвострава (сучасная Іспанія) высветлілася, што ў трох мужчын, адной жанчыны двух падлеткаў і дзіцяці 8-9 гадоў быў агульны мітахандрыяльны гаплатып, умоўна азначаны даследчыкамі як «А» (што кажа аб блізкім сваяцтве). Дзве астатнія знойдзеныя дарослыя жанчыны мелі мітахандрыяльныя гаплатыпы, умоўна азначаныя як «В» і «С», якія адрознівалісь ад асноўнага ў групе. Таксама агульны з адной з гэтых жанчын гаплатып «С» меў падлетак і дзеці ўзросту 2-3 і 5-6 гадоў. Гэты аналіз сведчыць аб патрылакальнасці неандэртальцаў, то бок аб тым, што юнакі, якія дасягнулі палавой сталасці, заставаліся ў групе, а дзяўчыны — пераходзілі ў сям'ю мужа, а таксама аб блізкароднасных шлюбах унутры групы. Мінімальны інтэрвал паміж родамі ў неандэртальскіх жанчын (мяркуючы па ўзросту дзяцей з гаплатыпам «С») быў параўнальным з гэтакім ў плямёнах сучасных паляўнічых-збіральнікаў, у якіх ён у сярэднім складае 3,4 гады[67].

Мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Неандэртальцам прыпісваюць самы ранні музычны інструмент — касцяной флейтай з 4 адтулінамі. Але праведзеный аналіз краёў адтулін паказаў, што яны могуць быць і слядамі зубоў гіены[68], пагэтаму «флейта» можа мець і натуральнае паходжанне.

На беразе Луары ў мястэчке Ля Рашэ-Катар (фр.: La Roche-Cotard) быў знойдзены камень прыблізна 10 см вышынёй, які мае надзвычайнае падабенства з чалавечым тварам. Камень датаваны ўзростам 35 тыс.гадоў таму. Гэта з'яўляецца сведчаннем таго, што неандэртальцы мелі ўяўленне аб мастацтве[69]. Аднак, аналагічных рэчаў на іншых стаянках пакуль не знойдзена, што не дазваляе зрабіць адназначных вывадаў аб існаванні падобнага роду мастацтва.

З неандэртальцамі звязаныя паралельныя драпінкі на костках (Арсі-сюр-Кюр, Бачакіра, Молдава[70]), ямкі на каменнай пліце (Ля Ферасі). Дастаткова рэдкія знаходкі ўпрыгожванняў ў выглядзе прасвідраваных зубоў жывёл, датуемых перыядам каля 30-34 тыс. гадоў таму. Узорамі сапраўдных малюнкаў з'яўляюцца выява леапарда, прадрапаная на костке зубра са стаянкі Праняцін (Падолле, Украіна) з датыроўкай каля 30-40 тыс. гадоў таму, і не вельмі выразная фігурка лася ці аленя на лапатцы маманта са стаянкі Молдава I (Букавіна, Украіна)[71]. Знаходзяць таскама належаўшыя неандэртальцам прадзіраўленыя і размаляваныя ракавінкі, якія з'яўлялісь, відавочна, упрыгожваннямі. Костка маманта з нанесеным на яе найпрасцейшым малюнкам з паселішча акайскай мусцьерскай культуры Заскальная V у Белагорскім раёне Крыма датуецца ўростам 80 тыс. гадоў[72]. У трох іспанскіх пячорах былі знойдзены малюнкі зробленыя неандэртальцамі: чырвоны геаметрычны сімвал у Ла Пасіега ўзростам 64,8 тысячаў гадоў таму, чырвоны пігмент на сталакцітах у пячоры Ардалес узростам 65,5 тыс гадоў таму, негатыўны адбітак рукі з Мальтравіеса ўзростам 66,7 тыс. гадоў таму[73].

Падчас раскопак стаянкі неандэртальцаў каля Вероны вучоныя з універсітэта Ферары знайшлі рэшткі 22 відаў птушак, у якіх былі зрэзаны пёры. Былі ідэнтыфікаваны барадач-ягнятнік, чорны еўразійскі сцярвятнік, беркут, лясны голуб і альпійская галка. Афарбоўка гэтых птушак мяняецца ад чорнага і шэрага да галубога і аранжавага, а пёры дастаткова доўгія. Мяркуецца, што неандэртальцы ўпрыгожвалі сябе пёрамі, вар'іруючы каляровы арнамент[74].

Тэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Неандэртальцы з'яўляліся носьбітамі мусцьерскай культуры каменных вырабаў.

Культура неандэртальцаў (так званая «мусцьерская», ці, што тое ж самае, сярэднепалеалітычная культура) — гэта перш за ўсё двухбаковавострыя рубілы, завостраныя больш якасна, чым аналагічныя прылады H. erectus, а таксама разнастайныя адшчэпы, якія выкарыстоўвалісь для разбірання тушаў. Неандэртальцы мелі таксама драўляныя дзіды з каменнымі наканечнікамі для блізкага бою, У больш позні час, ужо падчас кантактаў з сапіенсамі (гл. ніжэй), у неандэртальцаў з'яўляюцца пачаткі мастацтва (каралі з мядзвежых кіпцюроў, штосці накшталт «флейтаў» — косткі з прасвідраванымі дзірачкамі, якія, зрэшты, маглі служыць для развядзення агню, а не для музычных практыкаванняў[75].

Акрамя дзідаў з каменнымі наканечнікамі, у якасці прылад для палявання і, магчыма, зброі абароны і нападу, выкарыстоўвалісь дзіды з абпаленых на агні і заточаных аб камяні драўляных палак, а таксама простыя каменныя сякеры і драўляныя дубіны. Зброяй далёкага дзеяння накшталт прашчы ці лукаў і г. д. неандэртальцы не валодалі, але, несумненна, былі здольны кідаць камяні і дзіды ў сваю здабычу. Не выкарыстоўвалі неандэртальцы, відаць, і такую простую прыладу як кап'якідалка[76]. Эпізадычна выкарыстоўваліся імі прылады з костак і рагоў, верагодна, неапрацаваных.

Магчымыя рэлігійныя ўяўленні[правіць | правіць зыходнік]

Пытанне аб наяўнасці ў неандэртальцаў — у асабліасці іх еўрапейскай галіны — мэтанакіраваных пахаванняў і першасных рэлігійных уяўленняў з'яўляецца ў цяперашні час дыскусійным. Вядома больш за 20 выпадкаў пахавання целаў неандэртальцаў: у пячоры Спі (Бельгія), у Ла-Ферасі (Францыя), на гары Кармель у пячорах Табун і Схул (Ізраіль), у Крыме ў пячоры Кіік-Каба, у гроце Тэшык-Таш (Узбекістан), у пячоры Шанідар (Ірак). У гроце Ла-Шапель-о-Сен у Францыі было знойдзена неглыбокае пахаванне са шкілетам у позе эмбрыёна. Побач з целам былі пакінуты кветкі, яйкі і мяса, што сведчыць аб веры ў замагільнае жыццё і наяўнасці рэлігійна-магічнай дзейнасці. У пахаваннях знойдзены целы дарослых і дзяцей, так у пячоры Кіік-Каба (Крым) знойдзена магіла з рэшткамі жанцыны і дзіцяці.

Многія аргументы на карысць гіпотэз аб пахаванні неандэртальцамі памерлых суродзічаў былі пастаўлены пад сумненне наступнымі даследаваннямі. Так, многія неандэртальскія «пахаванні» (звычайна размешчаныя непасрэдна ў культурным слоі стаянак) былі хучэй за ўсё ненаўмыснымі ці ўзніклі ў выніку кулінарных а не рэлігійных практык. Знаходкі, якія адназначна вызначаюць як пакладзены ў магілу пахавальны інвентар, у адносінах да неандэртальцаў адсутнічаюць[77][78].

Шырока вядома знаходка рэшткаў 40-гадовага неандэртальскага мужчыны ў Іраке (пячора Шанідар). Выяўленне вялікай колькасці кветкавага пылку ў рэштках ідэнтыфікавалася як вынік наўмыснага пахавання цела з кветкамі. Але гіпотэза аб тым, што шкілет Шанідар IV прадстаўляе менавіта рытуальнае пахаванне, з'яўляецца малаабаснаванай[77].

Вылучалісь гіпотэзы аб існаванні ў неандэртальцаў культавых практык. Паведамлялася аб выяўленні ў пячоры Драхенлох гемаетрычна выкладзеных мядзвежых чэрапаў, што інтэрпрэтавалася як сведчанне рытуалаў паляўнічай магіі. Цяпер «культ мядзвежых чэрапаў» у пячоры драхенлох развенчаны як містыфікацыя[78]. Ёсць сведчанні аб кульце чарапоў зубра на стаянцы Ільская[68].

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўсіх члавечых цывілізацыях ёсць наналаг прафесіі кастаправа — чалавека, які прафесійна займаецца аднаўленнем паламаных канечнасцяў людзей і жывёл. Так, пры аналізе 36 шкілетаў неандэртальцаў, якія мелі пераломы, толькі ў 11 вынікі лячэння пералома былі прызнанымі незадавальняльнымі, з чаго можна зрабіць вывады аб наяўнасці навыкаў перабытных людзей лячыць пераломы[79].

Знаходка ў пячоры Шанідар (Ірак), датуемая 50 тысячамі гадоў, паказала, што неандэртальцы клапаціліся аб параненых супляменніках. Падчас абвала ў гроце загінулі двое калекаў, якія, відавочна, знаходзілісь там адныя, пакуль астатнія члены групы палявалі ці займалісь іншымі справамі. Адзін з іх меў свежыя раны на рэбрах, другі — пералом чэрапа, які зажываў[29].

Знікненне[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструкцыя неандэртальца ў музеі Касмакайша, Барселона

Прычыны знікнення неандэртальцаў і іншых палеаантрапаў на бягучы момант не высветлены да канца. Але, дакладна вядома, што ў позні перыяд свайго існавання ў Еўропе (каля 40 тыс. гадоў таму) яны выжывалі на мяжы сваіх фізічных магчымасцяў. Так, у неандэртальскіх дзяцей, якія яшчэ не дасягнулі палаваспеласці, назіраецца заўчаснае старэнне шкілетнай сістэмы, вкліканае пастаяннымі цяжкімі фізічнымі нагрузкамі і якія не з'яўяюцца тыпічнымі для таксона ў цэлым (неандэртальскія дзеці з Сярэдняй Азіі дэманструюць тэмпы развіцця шкілета і зубной сістэмы, аналагічныя сучаснаму чалавеку)[80].

Можна назваць некальки верагодных прычын знікнення неандэртальцаў:

  • Пагібель з-за кліматычных змен падчас апошняга ледніковага перыяда[81] ці ў выніку вывяржэння супервулканаў Казбек, Флегрыйскія палі, Святая Ганна, у выніку чаго людзі анатамічна сучаснага тыпа паўторна засялялі ўжо паўторна засялялі бязлюдныя тэрыторыі;
  • Распаўсюджванне хвароб, у тым ліку занесеных з Афрыки сучасным відам людзей, распаўсюджваўшыхся сярод неандэртальцаў-канібалаў (трансмісіўныя губчатыя энцэфалапатыі)[82][83][84]. Згодна з гипотэзай Саймана Андэрдащна з Университэта Брукс у Оксфардзе прыённая інвазія незваротна аслабіла папуляцыю неандэртальцаў, паўплываўшы на скарачэнне яе колькасці. Распаўсюдзілась захворванне, верагодна, такім жа чынам, як гэта было ў выпадку з распаўсюджваннем хваробы куру сярод народа форэ ў Новай Гвінее — праз канібалізм[85][86];
  • Асіміляцыя людзьмі сучаснага тыпа[87]. Існуе шэраг доказаў, што ў неандэртальцаў і каманьёнцаў існавалі змяшаняыя шлюбы, нашчадкі якіх мелі гібрыдныя рысы[88][89][90][91][92]. Пры параўнанні генома сучаснага чалавека і неандэртальца аказалась, што ад 1 да 4 5 генаў сучасных людзей (у даследаванні прыймалі ўдзел французы, кітайцы і папуасы Новай Гвінеі)маюць неандэртальскае паходжанне[3]. У той жа час у геноме насельніцтва Афрыкі такіх генаў няма[93]. У адпаведнасці з сучаснымі ўяўленнямі аб рассяленні чалавека з Афрыкі, насельніцтва ўсіх кантынентаў акрамя афрыканскага паходзіць ад невялікай груп ылюдзей, якія перасяліліся праз Чырвонае мора на Аравійскі паўвостраў. Іхнія кантакты з неандэртальцамі павінны былі адбывацца на ўзбярэжжы Персідскага заліва.
  • Выцясненне людзьмі сучаснага тыпа. Краманьёнцы прышлі ў Еўропу каля 40-50 тыс. гадоў, а 39,26-41,03 тыс. гадоў таму неандртальцы ў Еўропе вымерлі[2][nb 2]. На тэрыторыі сучаснай Германіі[94] і на Пірэнейскім паўвостраве неандэртальцы вымерлі не назней 43 тыс. гадоў таму[95]. Гэтыя некалькі тысячаў гадоў суіснавання двух відаў былі перыядам вострай канкурэнцыі за ежу і іншыя рэмсурсы, перамогу ў якой атрымалі краманьёнцы, якія пераўзыходзілі неандэртальцаў у культурных адносінах і хучэй расплоджваліся.
  • Фізічнае вынішчэнне людзьмі сучаснага тыпа. Версія выказана шэрагам вучоных-антраполагаў, у прыватнасці Рычардам Клейнам са Стэнфардскага ўніверсітэта, якія дапускаюць прынцыпіяльную магчымасць своеасаблівага «неандэртальскага халакоста»[96].
  • Захаванне віда да нашых дзён (сучасныя неандэртальцы). Ёсць таксама тэорыя, што неандэртальцы не зніклі, і не былі асіміляваны, а «эвалюцыянавалі» ў сучасныхеўапеоідаў. Ніякіх навуковых доказаў гэтая тэорыя на гэты момант не мае, у такім выпадку мітахандрыяльная ДНК еўрапеоідаў была б неандэртальскай (перадаецца напрамую па мацярынскай лініі без рэкамбінацыі), чаго не назіраецца.

У мінулым былі вядомы паведамленні пра «спрэчныя» знаходкі рэшткаў неандэртальцаў, якія адносяцца да гістарычнага часу. Так, польскі археолаг Казімеж Сталыгва апублікаваў у 1902 і 1904 гадах паведамленні аб знаходцы ім рэшткаў неандэртальца ў скіфскім кургане на тэрыторыі Кіеўскай губерні[97]. Цяпер генетыка дазваляе лёгка адрозніць «нестандартныя» па сваёй будове чэрапы сапіенсаў ад сапраўдных неандэртальскіх («неандэрталоідныя» рысы прысутнічаюць таксама ў аўстралійскіх абарыгенаў, тасманійцаў, вогнезямельцаў — гэта вынік эвалцыйнага паралелізма ў розных групах, звязанага з цяжкімі ўмовамі жыцця.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Згодна з іншымі дадзенымі, неандэртальцы з'явіліся каля 250 тыс гадоў таму («Большие глаза: Неужели это погубило неандертальцев?», Би-Би-Си, 21 сентября 2015)
  2. Да пачатку 2010-х гадоў вучоныя лічылі, што апошнія неандэртальцы жылі 25-35 тыс. гадоў таму, а ў час Вюрмскага абледзянення Пірынэйскі паўвостраў быў прыстанкам дзе неандэртальцы жылі на працягу яшчэ некалькіх тысячагоддзяў пасля таго як вымерлі ў астатняй Еўропе. (Christofer Stinger. Rethinking «Out Of Africa»

Зноскі

  1. J. L. Bichoff et al. (2003). "The Sima de los Huesos Hominids Date to Beyond U/Th Equilibrum (>350 kyr) and Perhaps to 400-500 kyr: New Radiometric Dates". J. Archaeol. Sci. 30 (30): 275. doi:10.1006/jasc.2002.0834. 
  2. 2,0 2,1 Nature 512. 306-309 921 (August 2014) The timing and spatiotemporal patternig of Neanderthal disappearance
  3. 3,0 3,1 «Neanderthals and human disease.»
  4. Fridemann Schrenk, Stephanie Müller. «The Neanderthals». Routledge. 2009. ISBN 97804154252092009
  5. Б. Ф. Поршнев. О начале человеческой истории
  6. Основныесобытия в истории изучения неандертальцев
  7. Возвращение неандертальца. Его кровь всё-таки течёт в наших жилах.
  8. Richard E. Green et al. A Draft Sequence of the Neanderthal Genome (англ.)  // Science. — 2010. — Vol. 328. — № 5979. — P. 710-722. — DOI:10.1126/science.1188021
  9. Paul Rincon Neanderthal genes 'survive in us' (англ.) . BBC (6 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012.
  10. Наймарк Елена 20 % генома неандертальцев собирается из генов современных людей. Элементы.ру (11 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2014.
  11. Ancient ethiopian genome relevals extensive Eurasian admixture throught the African continent, 2015.
  12. древнейшая ДНК, выделенная из африканского скелета, указала на евразийские корни
  13. Ancient gene flow from early modern humans into Eastern Neanderthals, 2016
  14. Учёные: неандертальцы скрещивались с людьми уже 100 тыс. лет назад
  15. Учёные узнали о недавнем скрещивании людей с неандерталцами в Европе. lenta.ru (23 чэрвеня 2015).
  16. Quaomei Fu et al. AnEarly modern human from Romania with a recent Neanderthal ancestor (англ.)  // Nature. — 2015. — Vol. 524. — С. 2016-219. — DOI:10.1038/nature14558
  17. Possible interbreeding in late Italian Neanderthals& New data from the Mezzena jaw (Monti Lessini, Verona, Italy)
  18. Формозов А. А. Пещерная стоянка Староселье и её место в палеолите. — М., 1958.
  19. Мы скрещивались с неандертальцами трижды. XX2 век (25 сакавіка 2016).
  20. Svante Pääbo et al/ Excavating Neandertal and Denisovan DNA from the genomes of Melanesian individuals (англ.)  // Science. — 2016. — Vol. 352. — С. 235-239. — DOI:10.1126/science.aad9416
  21. admin. Как повлияли неандертальцы на нашу имунную систему? - Новости про космос (ru-RU), Новости про космос (2016-12-06).
  22. Эйдельман Н. Я. Ищу предка. — М.: Молодая гвардия, 1970. — 240 с.
  23. Неандертальцы были рыжими и бледнолицыми
  24. Неандертальцы взрослели быстрее, чем современные люди 06.12.2007
  25. Неандертальцы росли быстрее современных людей
  26. Бужилова А. П. Homo sapiens: История болезни / Институт археологии РАН. — М.: языки славянский культуры, 2005. С 16
  27. Люди-неандертальцы
  28. Целесообразность человека. Часть 2 — Общество — Новая газета
  29. 29,0 29,1 29,2 29,3 Татьяна Алешина. Неандертальцы были лучше нас
  30. Закат неандертальцев
  31. Стол и стул неандертальца. Лента.ру
  32. La grotte mousterienne... 1972$ Lumley, 1973
  33. Team in Fermany maps Neanderthal genome. The Associadet Press (12 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2009.
  34. Scientists Decode Majority of Neanderthal Man's Genome. Deutche Welle (13 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012.
  35. Древнейшая неандертальская ДНК: новое исследование скелета из Альтамуры. antropogenez.ru.
  36. Находки ископаемых гоминид на территории Восточной Европы и спредельных регионов Азии (Часть 2)
  37. Richard E. Green, Johannes Krause. Adrian W. Briggs, Tomislav Maricic, Udo Stenzel. A Draft Sequence of the Neandertal Genome
  38. 4 миллиарда доказательств: как неандертальцы перестали быть родичами Sapiens
  39. Дороничев В. Б., Голованова Л. В. Неандертальцы свете данных генетики // Пятая кубанская археологическая конференция, 2009
  40. Исследована Y-хромосома неандертальцев. Полит.ру (8 красавіка 2016).
  41. New look at archaic DNA rewrites human evolution story, 2017
  42. Учёные выяснили, когда денисовцы и неандертальцы «разорвали отношения» 08.08.2017
  43. Неандертальцы передали людям склонность к нарколепсии и шизофрении
  44. Все мынемного неандертальцы
  45. 45,0 45,1 Partial Genetic Turnover in Neandertals: Continutity in the East and Population Replacment in theWest // Molecular Biology and Evolution. 29, 1893-1897 (2012)
  46. 46,0 46,1 Cosimo Posth et al. Deeply divergent archaic mitochondrial genome provides lower time boundary for African gene flow into Neanderthals, 04 July 2017
  47. Неандертальцы не были предками человека
  48. Авдеев В. Б., Севастьянов А. Н. Раса и этнос. Куда девались неандертальцы
  49. полный геном неандертальца будет прочтён через два года. Элементы.ру (20 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012.
  50. Учёные: предки людей и неандеральцев разделились неожиданно рано
  51. Fernando L/ Mendez et al/ The American Journal of Human Genetics^ The Divergence of Neandertal and Modern human Y Chromosomes, 2016
  52. Analysis of one million base pairs of Neanderthal DNA. 11 October 2006
  53. Расшифрованы гены неандертальцев
  54. Люди и неандертальцы жили в одной пещере
  55. Люди убивали и ели неандертальцев, 2009
  56. Неандерталец на обед 18.05.2009
  57. "Знание-Сила" сайт журнала. www.znanie-sila.su.
  58. Возвращение неандертальца. Его кровь всё-таки течёт в наших жилах
  59. Зуб неандертальца помог сделать открытия о распространениии этого вида
  60. Первый итальянский неандерталец постарел на 100 тысяч лет
  61. Скелет новорождённого неандертальца проливает свет на эволюцию рода Homo
  62. Неандертальцы покорили Сибирь
  63. Ben Harder. nationalgeographic.com/news/2002/03/0305_0307_neanderthal.html Did Humans and Neanderthals Battle for Control of the Middle East? National Geographic News. 2002
  64. Неандертальцы делили пещеру на «комнаты» — учёные | КОММЕНТАРИИ
  65. Чему может научиться современный человек на примере вымирания неандертальцев
  66. В чём ходили древие люди // DKENERGETIK.RU
  67. Марков, 2012, с. 289-291
  68. 68,0 68,1 Дробышевский С. В.Достающее звено
  69. [http://news.bbc.co.uk/2/hi/science/nature/3256228.stm Neanderthal 'face' found in Loire] BBC News
  70. Дробышевский С. В. Культура палеоантропов
  71. Королёва Э. А. Произведения искусства Карпато-Днестровского региона, 2011
  72. в Крыму нашли зуб неандертальца, 23.02.2017
  73. Неандертальский креатив
  74. Neanderthals Wore Feather as Fashion Accesories Discovery News, 23 студзеня 2011
  75. Происхождение и эволюция человека
  76. Олег Егоров. Битва за европу. Неандерталец и кроманьонец
  77. 77,0 77,1 Яков Абрамович Шер, д. и. н., професор, Кемеровский государственный университет «Цветы на могиле неандертальца?» Факты и мнения
  78. 78,0 78,1 Леонид Борисович Вишняцкий, д. и. н., ведущий научный сотрудник Отдела археологии палеолита Института истории материальной культуры РАН (ИИМК РАН, Санкт-Петербург). Неандертальцы. В поисках религии...
  79. Петров С. В. Общая хирургия: Учебник для вузов — 2-е изд. — 2004. — С. 398. — 768 с. — ISBN 5-318-00564-0.
  80. Медникова М. Б. К вопросу о специфических особенностях юношеской стадии онтогенеза у европейских неандертальцев
  81. Неандертальцев сгубил ледниковый период
  82. Неандертальцы могли погибнуть из-за прионной инфекции // Прионы вспенили мозг грызунамб 05.09.2008
  83. Причиной исчезновения неандертальцев мог быть канибализм в сочетании с губчатой энцефалопатией (Неандэртальцы отравились собстаенными мозгами), 28.02.2008
  84. Неандертальцы вымерли поедая мозги соседей
  85. Cannibalism may have killed Neanderthals, 29 february 2008
  86. Жизнь неправильной молекулы: Белки, 18 июля 2011
  87. Уточнение радиоугледродных датировок заставляет пересмотреть историю оккупации Европы людьми современного типа
  88. Dan Jones. The Neanderthal within // New sciencist 193.2007, H/ 2593 (3 March), 28-32. Modern Humans, Neanderthals May Have Interbred; Humans and Neanderthals interbred
  89. The Lagar Velho 1 skeleton
  90. Life on the edge: was a Gibraltar cave last outpost of the lost neanderthal? | Science |the Guardian
  91. Not a lasting last for the Neandertals | john hawks weblog
  92. Early modern humans from Pestera Muierii, Baia de Fier, Romania // Proceedings of the National Academy of Scienc. Washington 2006
  93. Green R. E. et l.. A Draft Sequence of the Neanderthal Genome. pp. 710-722. doi:10.1126/science.1188021. 
  94. Sudden extinction of Neanderthals followed population peak, 2016.
  95. «Испанские» неандертальцы исчезли до прихода сапиенсов 9 лютага 2015.
  96. Чему может научиться современный человек на приере вымирания неандертальцев
  97. О троглодитах — тех и «йетих»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев В. П. Становление человечества. — М.: Политиздат, 1984. — 412 с.: ил.
  • Алексеев В. П., Першиц А. И. История первобытного общества. — 4-е изд. — М.: Высшая школа, 1990. — 352 с.
  • Аугуста Йозеф, Буриан Зденек. Жизнь древнего человека / Пер. с чеш. И. Гязнова. — Прага: Артия, 1961. — 68 с. + 52 ил.
  • Гремяцкий М. А. Как произошёл человек. —М.: МГУ, 1954. — 176 с. ил.
  • Елинек Ян. Большой иллюстрированный атлас первобытного человека / Пер. Е. Финкельштейна под ред. В. П. Алексеева. — Прага.: Артия, 1972. — 560 с.: ил.
  • Ефименко П. П. Первобытное общество. очерки по истории палеолитического времени. — 3-е изд. — Киев: Изд-во АН УССР, 1953. — 664 с.: ил.
  • История первобытного общества: Общие вопросы. Проблемы антропосоциогенеза / Ин-т этнографии им. Н. Н. Миклухо-Маклая АН СССР. М.: Наука, 1983. — 432 с.
  • Констэбл Джон. Неандерталцы / Пер. с англ. И. г. Гуровой. — М.: Мир, 1978. — 160 с.: ил — (Возникновение человека).
  • Марков А. В. Эволюция человека. Книга первая: Обезьяны, кости и гены. — М.: ООО «АСТ», 2014. — 464 с.: ил. — (Corpus). — ISBN 978-5-170-78088-4.
  • Нестурх М. Ф. Происхождение человека / Отв. ред. проф. Я. Я. Рогинский. — М.: Изд-во АН СССР, 1958. — с.: ил.
  • Семёнов Ю. И. На заре человеческой истории. — М.: Мысль, 1989. — 318 с. — ISBN 5-244-00092-6.
  • Шипман Пэт. Захватчики. Люди и собаки против неандертальцев / пер. с англ. Дм. Лазарева. — М.: ООО «Альпина нон-фикшн»; ООО «Издательство ЛКИ», 2016. — 296 с.: ил. — ISBN 978-5-91971-596-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Самая старажытная флейта на планете
Расшыфроўка геному неандэртальца
Анрапалогія