Фанскія горы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фанскія горы — найбольш прыўзнятая цэнтральная частка Зераўшанскага хрыбта, размешчаная паміж рэкамі Арчамайдан на захадзе і Фандар'я на ўсходзе, на паўночным захадзе Таджыкістана, вышынёй звыш 5000 м (найбольшая — 5489 м, г. Чымтарга). Складзены пераважна палеазойскай вапнякамі. Мудрагелістыя формы рэльефу; востраканцовыя вяршыні. Ледавікі. Рэкі (басейна Зераўшана) выпрацавалі вузкія і глыбокія цясніны. Шмат маляўнічых высакагорных азёр (Іскандэркуль, Кулікалон і інш.). У далінах рэк сустракаюцца таполя, клён, бяроза. Турызм.