Іскандэркуль
Выгляд
| Іскандэркуль | |
|---|---|
| тадж.: Искандаркӯл | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 2195 м |
| Плошча | 3,4 км² |
| Найбольшая глыбіня | 72 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 760 км² |
| Упадаюць | Сарытаг, Хазармеч і іншыя |
| Выцякаюць | Іскандэрдар’я |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Сагдыйская вобласць |
Іскандэрку́ль (тадж.: Искандаркӯл) — горнае возера ў Таджыкістане на паўночных схілах Гісарскага хрыбта ў Фанскіх гарах.
Возера размешчана на вышыні 2195 метраў над узроўнем мора, у адгор’ях горнага вузла Кухістан, паміж заходнімі ўскрайкамі Гісарскага і Зераўшанскага хрыбтоў. Агульная плошча воднай паверхні возера — 3,4 км², глыбіня возера дасягае 72 метраў. У возера ўпадаюць рэкі Сарытаг, Хазармеч, а таксама дробныя горныя ручаі. З возера выцякае рака Іскандэрдар’я.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 506. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Искандеркуль (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
