Перайсці да зместу

Фартэцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фартэцыя (польск.: forteca ад італ.: fortezza крэпасць) — адна з назваў палявых і доўгачасовых фартыфікацыйных умацаванняў у XVII—XVIII ст. у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Зрэдку фартэцыямі называлі ўмацаваны замак (напрыклад, Ляхавіцкі ў 17 ст.)[1].

Зноскі

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. — C.628; Ткачоў, Цярохін // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 1. — Мн.: Полымя, 1973. — ISSN 0131-2669