Фасфарытная вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фасфары́тная вайна́ (эст.: Fosforiidisõda) — назва, якой апісваецца кампанія па ахове навакольнага асяроддзя ў канцы 1980-х гадоў у тагачаснай Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, накіраваная супраць адкрыцця вялікіх фасфарытных шахтаў у вобласці Вірумаа. Рух, які дасягнуў найбольшай актыўнасці ў 1987, не толькі дабіўся пастаўленых кароткатэрміновых мэтаў, але таксама заахвоціў і ўзмацніў нацыянальную плыню, што ў канчатковым выніку што стала прычынай аднаўлення незалежнасці Эстоніі ў 1991[1][2]. У Эстоніі яго называюць каталізатарам, які прывёў да дэстабілізацыі і развалу савецкага рэжыму[3].

Кампанія была сфакусавана на дзвюх галоўных праблемах. Найбольш хвалюючай праблемай у грамадстве была магчымая шырокамаштабная дэградацыя навакольнага асяроддзя, якая магла адбыцца пры адкрыцці новых шахтаў. Другая, больш схаваная, — непакой з тай прычыны, што з'яўленья новых рабочых месцаў выкліча хвалю міграцыю ў Эстонію з іншых савецкіх рэспублік. На думку этнічных жыхароў, гэта магло значна пагоршыць і без таго кволы дэмаграфічны баланс[2] (дзеля эстонцаў у ЭССР зменшылася з амаль 97% неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны да 61,5% у 1989[4]).

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фасфарытавыя паклады ў паўночнай Эстоніі

Фасфарытавыя паклады выяўленыя ў некалькіх мясцінах паўночнай Эстоніі[5]. Паклад Ракверэ, які збольшага знаходзіцца ў павеце Ляэнэ-Вірумаа — найбольшае кладовішча фасфарытаў у Еўропе[5]. Здабыча руды пачалася ў Эстоніі ў 1924 годзе ля горада Маарду. У 1940 была адчынена большая шахта, якая разам з заводам па вырабе нізкаякасных фосфарных угнаенняў дзейнічала да канца 1991 года, выклікаючы забруджванне экасістэм[5]. У цяперашні час здабыча фасфарытаў у Эстоніі прызнаная эканамічна нявыгаднай.

Цэнтральны ўрад Савецкага Саюза ў Маскве праявіў зацікаўленасць у распрацоўцы фасфарытных пакладаў у Ляэнэ-Вірумаа на пачатку 1970-х[6]. Першапачаткова было запланавана адкрыць здабычу ў пакладзе Тоалсэ (на поўнач ад Ракверэ), аднак на пачатку 1980-х больш выгадным было адкрыццё шахтаў на Ракверскім пакладзе. Гэтыя планы не былі публічна агучаныя, аднак сярод эстонскіх вучоных і эколагаў, якія ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў, ужо з самага пачатку абмеркавання з'явілася апазіцыя ўрадавым планам.

Асноўныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

25 лютага 1987 года планы Масквы па распрацоўцы новых фасфарытных пакладаў у паўночнай Эстоніі сталі вядомыя грамадскасці пасля таго, як пра іх распавяло Эстонскае тэлебачанне[2]. Гэты дзень лічыцца пачаткаў Фасфарытнай вайны. Хоць Камуністычная партыя Эстоніі і сцвярджала, што рашэнне пра адкрыццё новых шахтаў будзе прымацца эстонцамі, выглядала на тое, што цэнтральны ўрад ужо зацвердзіў планы[3].

Супраць адкрыцця новых шахтаў выбухнулі пратэсты і распачаўся збор подпісаў пад пэтыцыямі[1]. Сітуацыя асабліва абвастрылася ўвесну 1987 у беспрэцэндэнтным грамадскім абмеркаванні[7]. У красавіку студэнты Тартускага ўніверсітэта сабраліся ў галоўнай залы ўніверсітэту і адзінагалосна асудзілі дзеянні кіраўніцтва Эстонскай ССР[1]. На традыцыйных першамайскіх дэманстрацыях студэнты неслі лозунгі супраць фасфарытавай здабычы і апранулі жоўтыя цішоткі з надпісам «Фасфарыты — дзякуй, не трэба», які стаў надзвычай папулярны[1].

8 мая ў газеце «Sirp ja Vasar» была надрукавана карыкатура Прыйта Пярна пад назвай адно дзярмо! (эст.: Sitta kah!). На ёй быў паказаны селянін, які, корпаючыся рыдлёўкай на сваім лапіку зямлі, вырыў кавалак гною, што па форме нагадваў Эстонію. Карыкатура выклікала шырокі розгалас і, магчыма, ёсць сямай вядомай эстонскай карыкатурай[8][9].

Сутыкнуўшыся з падобным супрацівам, у верасні 1987 савецкія ўлады вымушаныя былі адмовіцца ад сваіх планаў[6]. Канец Фасфарытнай вайны выразна не акрэслены, аднак рух збольшага сцішыўся цягам 1988 года[10].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Нечакана для саміх удзельнікаў экалагічных пратэстаў, іхняя дзейнасць паўплывала на эстонскі незалежніцкі рух[3]. Фасфарытная вайна актывавала эстонскі народ[7], дала людзям веру ў моц калектыўнага дзеяння[3] і стала немалаважным фактарам у знішчэнні страху перад рэжымам[2]. У канчатковым выніку пратэсты сталі каталізатарам, які прывёў да дэстабілізацыі савецкай улады ў Эстоніі[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы і заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Estonia: identity and independence / Subrenat, Jean-Jacques. — New York: Rodopi, 2004. — ISBN 90-420-0890-3.
  2. а б в г Henri Vogt. Between Utopia and disillusionment : a narrative of the political transformation in Eastern Europe. — New York; Oxford: Berghahn Books, 2005. — 333 с. — ISBN 1-57181-895-2.
  3. а б в г д Toivo Miljan. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — 558 с.
  4. Eesti rahvastik rahvaloenduste andmetel (Population of Estonia by population censuses). — Eesti Statistikaamet (Statistical Office of Estonia), 1996. — Т. 2. — ISBN 9985-826-44-2.
  5. а б в Geology and Mineral Resources of Estonia / Anto Raukas, Aada Teedumäe. — Tallinn: Estonian Academy Publishers, 1997. — 436 с. — ISBN 9985-50-185-3.
  6. а б Riho Laurisaar.. Fosforiidisõda päästis Kirde-Eesti looduse pöördumatust hävingust (эст.) (26 мая 2007). Праверана 22 кастрычніка 2009.
  7. а б Toivo U. Raun. Estonia and the Estonians. — Stanford: Hoover Institution Press, Stanford University, 2001. — ISBN 0-8179-2852-9.
  8. Tiina Kolk.. Priit Pärn — Botaanik kunstimaailmas (эст.) (27 красавіка 2007). Праверана 22 кастрычніка 2009.(недаступная спасылка)
  9. Maarja Lõhmus. [1] // Semiotica. — 2004. — В. 1. — Т. 150. — С. 257—282.
  10. Rein Raudsep. Kümme aastat fosforiidisõjast // Eesti Loodus. — 1997. — В. 7.