Фаіна Міхайлаўна Кірылава
Фаіна Міхайлаўна Кірылава | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1931 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | тэорыя аптымальнага кіравання |
Месца працы | Інстытут матэматыкі НАНБ |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Ekaterina Kostina[d][2] |
Узнагароды |
![]() |
Фаіна Міхайлаўна Кірылава (29 верасня 1931, г. Зуеўка, Кіраўская вобласць, Расія) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай тэорыі аптымальнага кіравання. Доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Прафесар (1972). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996). Заслужаны дзеяч асветы В'етнама (СРВ) (2001). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1986) «за распрацоўку і ўкараненне шматмэтавых праграмных сродкаў у інжынерных разліках».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Уральскі дзяржуніверсітэт (Свярдлоўск, 1954). У 1954—1962 — асістэнт, 1962—1967 — старэйшы навуковы супрацоўнік Уральскага політэхнічнага інстытута. У 1968—1969 — старэйшы навуковы супрацоўнік, з 1970 па 2008 - загадчыца лабараторыі (затым аддзела) тэорыі працэсаў кіравання Інстытута матэматыкі НАНБ. Адначасова з 1996 - старшыня рабочай групы IFAC па аптымальным кіраванні. Заснавальнік і кіраўнік Беларускай асацыяцыі кіравання і менеджменту (з 1994).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі аптымальнага кіравання. Атрымала фундаментальныя вынікі па тэорыі кіравальнасці сістэм з паслядзеяннем, па неабходных умовах аптымальнасці кіраванняў для дыскрэтных працэсаў кіравання, умовах аптымальнасці высокага парадку і адмысловых аптымальных кіраваннях. Распрацавала (сумесна з Р. Габасавым) асновы канструктыўнай тэорыі экстрэмальных задач, якія даюць эфектыўны выхад да вылічальных працэдур пабудовы рашэнняў для шырокага кола задач кіравання і аптымізацыі. Алгарытмы праграмна рэалізаваныя і з пачатку 1980-х выкарыстоўваюцца пры рашэнні прыкладных задач кіравання і аптымізацыі. Сумесна з Р. Габасавым распрацаваны новы падыход да пабудовы аптымальных кіраванняў тыпу зваротнай сувязі і пазіцыйных рашэнняў задач аптымальнага назірання для сістэм ва ўмовах нявызначанасці, абгрунтаваныя алгарытмы функцыянавання аптымальных ідэнтыфікатараў, эстыматараў, рэгулятараў і стабілізатараў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш 350 навуковых прац, 14 манаграфій. Асноўныя працы:
- Качественная теория оптимальных процессов. М.: Наука, 1971 (совм. с Р. Габасовым).
- Особые оптимальные управления. М., Наука, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
- Оптимизация линейных систем. Методы функционального анализа. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
- Методы линейного программирования (в 3 частях). Мн.: БГУ, 1977—1980 (совм. с Р. Габасовым).
- Конструктивные методы оптимизации (в 5 частях). Мн.: Изд.-во «Унiверсiтэцкае», 1984—1998 (в соавт.).
- Optimal feedback control. London: Springer. 1995 (совм. с Р. Габасовым, С. В. Прищеповой)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фаина Михайловна Кириллова (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. - 2001. - №4.
- Фаина Михайловна Кириллова (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. - 2006. - №3.
- Фаина Михайловна Кириллова (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. - 2011. - №3.
У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Выпускнікі Уральскага ўніверсітэта
- Выпускнікі МДУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
- Матэматыкі Беларусі
- Кібернетыкі Беларусі
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Заслужаныя дзеячы асветы В'етнама
- Інстытут матэматыкі НАНБ