Фаіна Рыгораўна Мельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Фаіна Рыгораўна Мельнік
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзілася 9 чэрвеня 1945(1945-06-09)[1]
Памерла 16 снежня 2016(2016-12-16)[2] (71 год)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 174 см
Вага 88 кг
IAAF 14357305
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фаіна Рыгораўна Мельнік (Велева-Мельнік) (9 чэрвеня 1945, Бакота, Хмяльніцкая вобласць, УССР — 16 снежня 2016, Масква, Расія) — савецкая лёгкаатлетка (кіданне дыска і штурханне ядра), двухразовая чэмпіёнка Еўропы (1971, 1974), алімпійская чэмпіёнка (1972), удзельніца трох Алімпійскіх гульняў, шматразовая рэкардсменка свету, заслужаны майстар спорту СССР (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Бакоце на беразе Днястра. Калі сяло было затоплена ў выніку ўзвядзення плаціны, сям’я перасялілася ў Данецкую вобласць. У вялікі спорт прыйшла адносна позна — у 25 гадоў, пасля навукі ў сельскагаспадарчым тэхнікуме і падчас навукі ў Маскоўскам абласным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай. У 1969 годзе скончыла Армянскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Ззаду былі і 5 гадоў трэнераванняў у кіданні дыска, што прынеслі Фаіне званне майстры спорту СССР. Аднак магутная і рэзкая Мельнік не магла рэалізаваць свае вялікія патэнцыяльныя магчымасці з-за сур’ёзных тэхнічных агрэхаў.

У 1970 годзе адбылася сустрэча, якая змяніла яе спартыўны лёс. Трэнерам Фаіны стаў вядомы ў мінулым кідальнік дыска, экс-чэмпіён і рэкардсмен СССР Кім Іванавіч Буханцаў. Ужо пасля некалькіх месяцаў супольнай працы Мельнік высунулася ў лік наймацнейшых кідальніц свету. Пачаўшы з зусім нечаканай перамогі ў традыцыйным матчы лёгкаатлетаў СССР—ЗША (Фаіну ўключылі ў склад другой зборнай СССР, але яна здолела апярэдзіць усіх саперніц), Мельнік выйграла потым усе спаборніцтвы, у якіх выступала, у тым ліку і чэмпіянат СССР.

Алімпійская чэмпіёнка 1972 года ў кіданні дыска — 66,62 метраў (алімпійскі рэкорд). На Алімпійскіх гульнях 1976 года была чацвёртай у кіданні дыска — 66,40 метраў, дзясятай у штурханні ядра — 18,07 метраў. На Алімпійскіх гульнях у Маскве не выканала кваліфікацыйную норму па кіданні дыска (60 метраў) і не трапіла ў фінал.

Выступала за «Севан» (Ерэван), потым — «Спартак» (Масква). Чэмпіёнка Еўропы (1971, 1974 гадоў), чэмпіёнка СССР (1970, 1972—1977 гадоў), рэкардсменка свету (1971—1972 гадоў, 1973—1978 гадоў) па кіданні дыска. У агульнай складанасці яна палепшыла рэкорд свету ў кіданні дыска на 6 м (ад 64 да 70 м). Падобнага выніку не атрымалася дамагчыся ніводнай з кідальніц свету за ўсю гісторыю. У 1987 годзе Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый пры вызначэнні лепшых лёгкаатлетаў свету прызнала Фаіну Мельнік «дыскаболкай № 1 усіх часоў».

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры скончыла Маскоўскі медычны стаматалагічны інстытут (1986) і клінічную ардынатуру тамсама па спецыяльнасці лекар-стаматолаг. На працягу двух дзесяцігоддзяў працавала ў Цэнтральнай стаматалагічнай паліклініцы МУС Расіі. Адначасна зноў вярнулася ў вялікі спорт, зараз ужо ў якасці трэнера. Трэнеравала алімпійскіх чэмпіёнак у штурханні ядра Наталлю Лізаўскую і Святлану Крывялёву.

У 2010 годзе ў Арменіі была выпушчана паштовая марка, прысвечаная Фаіне Мельнік.

У 1970-х гадах была замужам за балгарскім дыскаболам Велька Велевым (нар. 1948)[3].

Пахавана на Траякураўскіх могілках[4].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]