Фелікс Варбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Варбург
ням.: Felix Warburg
Felix Moritz Warburg.jpg
Дата нараджэння: 14 студзеня 1871(1871-01-14)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 кастрычніка 1937(1937-10-20)[1][5][…] (66 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Кампанія «M.M.Warburg & CO.»
(en:M.M.Warburg & CO.)
Пасада партнёр
Кампанія «Kuhn, Loeb & Co.»
Пасада старэйшы партнёр
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс Морыц Варбург (ням.: Felix Moritz Warburg; 14 студзеня 1871, Гамбург, Германія — 20 кастрычніка 1937, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі і амерыканскі фінансіст яўрэйскага паходжання. Старэйшы партнёр у фірме «Kuhn, Loeb & Co.», партнёр у «M. M. Warburg & CO.», адзін з заснавальнікаў «Джойнта».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фелікс Варбург нарадзіўся ў сям'і Майсея Варбурга, нямецкага банкіра. Яго братамі былі мастацтвазнавец Абі, «бацька Федэральнай Рэзервовай Сістэмы ЗША» Пол, дырэктар фамільнага банка Варбургаў Макс і тэолаг Фрыц.

У ЗША Фелікс пераехаў у 1894 годзе[9]. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Фрыдай Шыф, дачкой прэзідэнта «Kuhn, Loeb & Co.» Якаба Шыфа. Варбург стаў старэйшым партнёрам у кампаніі «Kuhn, Loeb & Co.».

У 1910 годзе ён вылучаў грошы на доўгатэрміновы крэдыт для мадэрнізацыі ваенна-прамысловага комплексу Брытаніі, у рамках заканадаўчага акту аб мадэрнізацыі грамадзянскага і ваеннага флоту Вялікабрытаніі»[10].

Фелікс Варбург стаў адным са стваральнікаў Амерыканскага яўрэйскага размеркавальнага камітэта (Джойнт) сумесна з Я. Шыфам і Л. Маршалам[en]. Ён праславіўся як актыўны філантроп і лідар амерыканскай яўрэйскай абшчыны ў першых дзесяцігоддзях дваццатага стагоддзя[9]. Варбург спрыяў развіццю яўрэйскіх паселішчаў у Эрэц-Ісраэль, аказваў падтрымку Палесцінскай эканамічнай карпарацыі і Яўрэйскаму ўніверсітэту ў Іерусаліме, браў удзел у пашырэнні Яўрэйскага агенцтва[9].

У 1927 годзе Фелікс Варбург наведаў Савецкі Саюз, у якасці аднаго з кіраўнікоў праекта «Агра-Джойнт». Ён пабываў у сарака яўрэйскіх паселішчах ва Украіне і ў Крыме[11].

У Ф. Варбурга былі чатыры сыны — Фрэдэрык Маркус, Геральд Фелікс, Пол Фелікс і Эдвард Морцімер. А таксама дачка Карола, якая ў 1916 годзе выйшла замуж за Уолтэра Натана Ротшыльда[12].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #129031623 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Felix M. Warburg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Felix Moritz Warburg // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #129031623 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. http://collections.americanjewisharchives.org/ms/ms0457/ms0457.html
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #129031623 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Lancaster New EraЛанкастэр (Пенсільванія).
  8. Find a Grave — 1996.
  9. а б в Артыкул «Варбург, семья» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  10. Сергей Виряскин. Короли финансового капитала. Миллиардеры в эпоху первой мировой войны и расцвета империализма Архівавана 30 кастрычніка 2009..
  11. Powerful Jewish Dynasty Profiled. Сайт «Institute for Historical Review». Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2009.
  12. MISS WARBURG IS BETROTHED. Статья в газете «New York Times»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 29 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]