Фелікс Каратынскі
Выгляд
| Фелікс Каратынскі | |
|---|---|
| Род дзейнасці | драматург |
| Дата нараджэння | 18 мая 1718 |
| Дата смерці | 30 жніўня 1769 (51 год) |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Фелікс Каратынскі (18 мая 1718 — 30 жніўня 1769) — дзеяч каталіцкай царквы, драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1733 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1746 ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1736-39) і тэалогію (1743-47). Прафесар рыторыкі ў Крожах (1748-49), Вільні (1749-50, 1753-54), Пултуску (1751-52), Дарагічыне (1752-53). Выкладаў філасофію ў «Collegium Nobilium» у Варшаве (1754-56) і Вільні (1756-59), тэалогію ў Варшаве (1759-62). Пракуратар Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1762-63), рэктар Дарагічынскага калегіума (1767-69).
Выдаў трагедыю «Чэснасць служыць справядлівасці» (Innocentia pietate servata) у Вільні (1750). Захаваліся яго рукапісныя лекцыі па тэалогіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1718 годзе
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 1769 годзе
- Выкладчыкі Крожскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Пултускага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Варшаўскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскай езуіцкай акадэміі
- Езуіты Вялікага Княства Літоўскага
- Езуіты Польшчы
- Езуіты Беларусі
- Драматургі XVIII стагоддзя
- Драматургі Беларусі