Перайсці да зместу

Драгічын (Польшча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Драгічын-Надбужскі)
Горад
Драгічын
польск.: Drohiczyn
Герб
Герб
Замкавая гара
Замкавая гара
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Заснаваны
1498
Плошча
15,68 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 111 чалавек (2004)
Шчыльнасць
134,6 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
17-312
TERC
2010024
Афіцыйны сайт
http://www.drohiczyn.pl (польск.)
Драгічын на карце Польшчы ±
Драгічын (Польшча) (Польшча)
Драгічын (Польшча)
Драгічын (Польшча) (Падляскае ваяводства)
Драгічын (Польшча)

Драгічын, Драгічын-Надбужскі (польск.: Drohiczyn) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Семятыцкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Драгічын. Знаходзіцца на поўдзень ад Беластока, на аўтамагістралі Стрэльна — Сямяцічы, на Драгічынскім узвышшы, на рацэ Буг, ля паўднёва-заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. Колькасць насельніцтва — 2,1 тыс. чал. (2004).

Паводле версіі, якую ў сярэдзіне XV ст. высунуў Ян Длугаш, тапонім Дарагічын паходзіць з яцвяжскай (балцкай) мовы.

Панарама горада і замка, 1882 г.

Ранняе Сярэднявечча

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Дарагічын упамінаецца ў XI ст., калі ён уваходзіў у склад Тураўска-Пінскага княства[1]. У XII—XIII стагоддзях Дарагічын знаходзіўся пад уладай Галіцка-Валынскага княства, дзе быў цэнтрам Дарагічынскай зямлі. У 1230-я гады горада захапіў мазавецкі князь Конрад і перадаў яго дабжынскім рыцарам. У 1238 годзе галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч разбіў рыцараў і вярнуў Дарагічын пад сваю ўладу. У 1254 годе тут адбылася каранацыя Данілы Раманавіча.

У 1273 годзе Дарагічын занялі войскі Трайдзеня, потым горада спустошылі мангола-татары.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[правіць | правіць зыходнік]

У 1325 годзе згодна з дамовай паміж вялікім князем Гедзімінам і каралём польскім Уладзіславам I Лакатком, Падляшша разам з Дарагічынам прызнавалася за Вялікім Княствам Літоўскім. У 1390 годзе мазавецкі князь Януш захапіў Дарагічын, а ў 1391 годзе вялікі князь Ягайла падараваў яму горада. У 1405 годзе Дарагічын вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. 4 кастрычніка 1498 года кароль і вялікі князь Аляксандр надаў гораду Магдэбургскае права.

29 жніўня 1513 года Дарагічын стаў цэнтрам Падляскага ваяводства[2]. У XVI ст. у месце існавалі Спаскі і Траецкі манастыры, цэрквы Багародзіцы, Барбары і Ільі[3]. У гэты час Дарагічын атрымаў уласны герб «у чырвоным полі залатая галава зубра з чырвонымі вачыма»[4].

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Дарагічын перайшоў да Каралеўства Польскага. У гэты час ён знаходзіўся ў валоданні Кішкаў. На 1576 год тут было 327 будынкаў. У часы Паўночнай вайны (1655—1660) у 1657 годзе шведскае войска зруйнавала горада разам з замкам. У 1660 годзе яго спустошылі маскоўскія захопнікі. У XVII—XVIII стагоддзях у Дарагічыне існавала праваслаўнае Мікалаеўска-Спаскае брацтва. У 1646 годзе ў месце знаходзілася езуіцкая рэзідэнцыя, якую ў 1747 годзе ператварылі ў калегіум. У 1661 годзе тут працавала езуіцкая школа (існавалі музычная бурса, бібліятэка, аптэка, дзейнічаў тэатр). У 1696—1709 гадах езуіты збудавалі ў Дарагічыне касцёл Найсвяцейшай Тройцы. На 1713 год у месце было 117 будынкаў. У сярэдзіне XVIII ст. тут збудавалі кляштары бенедыкцінак і францысканцаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Дарагічын падзялілі паміж Прусіяй (правабярэжжа) і Аўстрыяй (левабярэжжа, Руская Старана), у 1807 годзе правабярэжная частка горада апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1808 годзе стала цэнтрам павету. У 1842 годзе Дарагічын стаў заштатнам горадам. 13 ліпеня 1864 года з'явіўся праект расійскага гарадскага герба.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дарагічын занялі войскі Германскай імперыі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Драгічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 289 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Драгічын акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень горад перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Драгічын увайшоў у склад БССР. У 1941—1944 гадах горад зноў знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Драгічын Польскай Народнай Рэспубліцы. 10 чэрвеня 1999 года горад наведаў Ян Павел II.

  • XVII стагоддзе: 1662 год — 680 чал.
  • XVIII стагоддзе: 1800 год — 984 чал.[5]
  • XIX стагоддзе: 1857 год — 835 чал.; 1891 год — 2041 чал. (1083 муж. і 958 жан.), з іх 862 праваслаўныя, 658 каталікоў, 517 іўдзеяў[6]
  • XX стагоддзе: 1921 год — 1972 чал., з іх згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай паводле нацыянальнасці 1165 палякаў, 114 беларусаў, 687 яўрэяў, 1 рускі, 1 русін, 1 фін і 3 «інтэрнацыяналісты»; паводле веры 950 каталікоў, 207 праваслаўных, 1 евангеліст і 814 іўдзеяў[7]; 1935 год — 2454 чал.
  • XXI стагоддзе: 2008 год — 2075 чал.; 2012 год — 2129 чал.
  • Гарадзішча на Замкавай Гары
  • Капліца з фігурай Святога Яна Непамука (XVIII ст.)
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Кафедра; 1696—1709), кляштар (1729—1744) і калегіум езуітаў (1746—1751)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1682—1715) і кляштар францысканцаў (1737—1751)
  • Касцёл Усіх Святых (1733—1738) і кляштар бенедыкцінак.
  • Царква Святой Тройцы (1798; Святы Прастол, цяпер царква Святога Мікалая ПАПЦ)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Замак
  • Манастыр базыльянаў
  • Рачны порт у заходняй частцы Рускай Стараны
  1. Грынявецкі В. Дарагічын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 578.
  2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 384.
  3. Грынявецкі В. Дарагічын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 579.
  4. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 157.
  5. Sulimierski F. Drohiczyn Lacki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 149.
  6. Драгічын (Польшча) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 19.