Фелікс Чысекеды
| Фелікс Чысекеды | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Жазеф Кабіла | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Étienne Tshisekedi[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сірыл Рамафоса | ||||||
| Пераемнік | Макі Сал | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 чэрвеня 1963[1][2][…] (63 гады) |
||||||
| Бацька | Étienne Tshisekedi[d][4][5] | ||||||
| Маці | Marthe Kasalu[d] | ||||||
| Жонка | Denise Nyakeru Tshisekedi[d][5] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | пяцідзясятніцтва[6] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | presidence.cd | ||||||
Фелікс Антуан Чысекеды Чыломба (фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo, нар. 13 чэрвеня 1963[1][2][…], Кіншаса[3]) — палітычны дзеяч Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Старшыня «Саюзу за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» — найстарэйшай і найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў краіне[7]. Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 24 студзеня 2019 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кіншасе 13 чэрвеня 1963 года. У Фелікса было камфортнае жыццё ў сталіцы. Калі яго бацька Эцьен Чысекеды стварыў апазіцыйную шматгадоваму кіраўніку краіны Мабуту партыю «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» у пачатку 1980-х гадоў, Фелікс далучыўся да бацькі-дысідэнту.
У 1985 годзе Мабуту даў яму, яго маці і братам дазвол пакінуць іх малую радзіму, вёску ў рэгіёне Касаі. Ён з’ехаў жыць у Брусэль, дзе працаваў на выпадковых падзаробках, атрымліваў асалоду ад начнога жыцця і стаў актывістам СДСП[8].
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 2008 года быў прызначаны Нацыянальным сакратаром СДСП па знешніх сувязях.
У лістападзе 2011 года атрымаў месца ў Нацыянальнай асамблеі ад горада Мбужы-Маі. Тым не менш, не заняў яго, заявіўшы, што «не можа быць і гаворкі пра тое, каб сядзець ва ўстановах, якія з’яўляюцца вынікам фальсіфікаваных выбараў». Яго мандат неўзабаве быў прызнаны несапраўдным за «абсентэізм».
У маі 2013 года адмовіўся ад пасады дакладчыка ў Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (ННВК), сказаўшы: «Я не хачу ставіць сваю палітычную кар’еру ў дужкі» (артыкул 17 ННВК выключае членства для тых, хто з’яўляецца членам палітычнай арганізацыі).
У кастрычніку 2016 года стаў намеснікам генеральнага сакратара СДСП[9].
31 сакавіка 2018 года быў абраны кіраўніком СДСП пасля смерці свайго бацькі, заснавальніка партыі Эцьена Чысекеды 1 лютага 2017 года[10]. У той жа дзень быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад СДСП на ўсеагульных выбарах, прызначаных на снежань 2018 года. На гэтых выбарах атрымаў перамогу, набраўшы 38,57 % галасоў[11].
Канстытуцыйны суд ДРК зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў, і 4 студзеня 2019 года Чысекеды афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта[12].
6 лютага 2021 года ўступіў на пасаду старшыні Афрыканскага саюза, змяніўшы Сірыла Рамафоса. 5 лютага 2022 года гэтая пасада перададзена Макі Сал.
Пераабраны прэзідэнтам краіны на выбарах 2023 года[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Félix Tshisekedi // Biblioteka Narodowa
- 1 2 Felix Tshisekedi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://congovirtuel.com/biographie_felix_tshisekedi.php
- ↑ Kongon ehundik goiti herritar hil dituzte hauteskundeen atarian // Berria — Andoain: 2018. — ISSN 1696-5108; 1696-5116
- 1 2 https://blackpast.org/global-african-history/felix-tshisekedi-1963/
- ↑ https://www.mediacongo.net/article-actualite-47097_felix_tshisekedi_et_martin_fayulu_presents_ce_matin_a_l_eglise_philadelphie.html
- ↑ Congo Opposition Leaders Mull Unity Candidate for Delayed Vote
- ↑ RDC : Félix Tshisekedi, au nom du père
- ↑ Félix Tshisekedi Premier ministre à la place de Samy Badibanga? (фр.)(недаступная спасылка). Politico.cd (23 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ Tshisekedi’s son leads DRC’s main opposition party (англ.). The Herald (2 красавіка 2018). Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ Лидер оппозиции победил на выборах главы Демократической Республики Конго. РБК (10 студзеня 2019). Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ Чисекеди официально вступил в должность президента ДРК
- ↑