Фердынанд Раймунд
Фердынанд Раймунд | |
---|---|
ням.: Ferdinand Raimund | |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1790[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1836[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | драматург, пісьменнік, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, тэатральны рэжысёр, паэт |
IMDb | ID 0706927 |
Сайт | ferdinandraimund.at |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд Раймунд (ням.: Ferdinand Raimund, сапраўднае імя Фердынанд Якаб Райман (ням.: Ferdinand Jakob Raimann; 1 чэрвеня 1790, Вена — 5 верасня 1836, Потэнштайн) — аўстрыйскі акцёр, тэатральны рэжысёр і драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фердынанд Раймунд — сын багемскага токара. Пасля смерці бацькі ў 1804 годзе праходзіў навучанне ў прыдворнай кандытарскай (сучасны Дэмель) і там завёў першыя знаёмствы ў тэатральных колах, а затым кінуў працу, каб стаць акцёрам. У 1808 годзе ён далучыўся да трупы вандроўных камедыянтаў і разам з імі гастраляваў па правінцыі. У 1814 годзе Раймунд вярнуўся ў Вену і з поспехам гуляў у Тэатры ў Ёзэфштаце, дзе выканаў ролю Франца Маора ў «Разбойніках» Шылера. У 1817 годзе перайшоў у трупу Леапольдштацкага тэатра, а ў 1828—1830 гадах кіраваў гэтым тэатрам і паспрабаваў сябе ў якасці рэжысёра.
У 1823 годзе адбылася прэм’ера яго першай п’есы «Майстар барометраў на чароўным востраве». Раймунд таксама вядомы дзякуючы п’есам «Дыямент каралеўскага прывіда» (ням.: Der Diamant des Geisterkönigs, 1824), «Дзяўчына з краіны фей, або Селянін-мільянер» (ням.: Das Mädchen aus der Feenwelt oder Der Bauer als Millionä Альпаў, або Чалавеканенавіснік" (ням.: Der Alpenkönig und der Menschenfeind, 1828) і «Раставальнік» (ням.: Der Verschwender, 1834), напісанымі ў традыцыях аўстрыйскага народнага тэатра.
У ноч з 29 на 30 жніўня 1836 гады, пасля ўкусу сабакі, якую ён памылкова палічыў шалёнай, пусціў сабе кулю ў рот, аднак памёр не адразу, а толькі 5 верасня.
Быў зяцем драматурга і пісьменніка Іозефа Алоіса Глейха.
Зноскі
- ↑ а б Ferdinand Raimund // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ferdinand Jakob Raimund // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Раймунд Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Raimund, Ferdinand // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 24. — S. 254.