Ферэнц Дэак
Ферэнц Дэак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Deák Ferenc | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Лаяш Бацьяні | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 кастрычніка 1803[1][2] |
||||||
Смерць |
28 студзеня 1876[4] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Deák family[d] | ||||||
Бацька | Ferenc Deák[d] | ||||||
Маці | Erzsébet Sibrik[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ферэнц Дэак (венг.: Deák Ferenc; 17 кастрычніка 1803, Шойцер — 28 студзеня 1876, Будапешт) — венгерскі палітычны дзеяч. Бацька Аўстра-венгерскага пагаднення 1867 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ферэнц Дэак быў шостым дзіцем у сям'і Ферэнца Дэака-старэйшага і Эржэбет Шыбрык. Маці Дэака памерла пры родах, і да 1808 года хлопчык выхоўваўся ў свайго дзядзькі Ёжэфа Дэака ў Залатарнаку, а затым за выхаванне малодшага брата ўзяліся яго старэйшыя брат і сёстры — Антал, Ёзэфа і Клара.
У 1817 годзе Ферэнц Дэак паступіў у Каралеўскую акадэмію навук у Дзьёры. У 1817—1819 гадах навучаўся на філасофскім факультэце, самастойна вывучаў гісторыю права і канстытуцыі. Двухгадовую юрыдычную практыку праходзіў у Пешце. У 1823 годзе атрымаў дыплом юрыста. Дэак захапляўся літаратурай і аддаваў перавагу паэзію Шандара Кішфалудзі і Міхая Вёрашмарці. З апошнім Дэак ліставаўся, затым пазнаёміўся асабіста і быў у сяброўскіх адносінах. У 1839 годзе быў абраны ў члены Венгерскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе стаў яе прэзідэнтам.
У 1824—1832 гадах Ферэнц Дэак працаваў адвакатам у камітаце Зала і сакратаром камітэта па справах сірот. У 1833 годзе Ферэнц Дэак змяніў свайго брата Антала на пасадзе прадстаўніка венгерскага сойма ў Браціславе і далучыўся да апазіцыі. Ён абараняў правы сялян, змагаўся за свабоду слова і веравызнання і адмену смяротнага пакарання. Яму ўдалося згуртаваць апазіцыйныя колы ў Партыю Дэака і ўстаць у яе главе. У 1848 годзе ў першым венгерскім урадзе Лаяша Бацяні Ферэнц Дэак атрымаў партфель міністра юстыцыі.
Калі рэвалюцыя перарасла ў вызваленчы рух, Дэак спрабаваў пасродкаваць у перамовах паміж венгерскім урадам і Венай. Пацярпеўшы няўдачу ў гэтых перамовах, Дэак з'ехаў у сваё памесце ў Кехідакустані. Пасля разгрому рэвалюцыі Дэак заклікаў весці палітыку пасіўнага супраціўлення Габсбургам. У 1854 годзе ён прадаў сваё памесце і пераехаў у Пешт. У 1861 годзе на скліканы сход прадстаўнікоў Дэак быў высунуты ад Пешта. Падтрымку Дэаку аказвалі ў першую чаргу Ёжэф Этвёш і Іштван Сечэні.
15 красавіка 1865 года ў газеце «Pesti Napló» быў апублікаваны знакаміты артыкул Дэака, які паклаў пачатак перамовам аб заключэнні Аўстра-венгерскага пагаднення. Пасля 1867 года Дэак адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы грамадзянскага кодэкса, а затым адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Дэак памёр 28 студзеня 1876 года ад хваробы сэрца і быў пахаваны на могілкі Керэпешы.
Імя Ферэнца Дэака носіць адна з цэнтральных плошчаў венгерскай сталіцы і размешчаная пад ёй вузлавая станцыя будапешцкага метрапалітэна.
Зноскі
- ↑ Macartney C. A. Ferenc Deak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Franz (Ferenc) Deák // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Деак Ференц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Dániel B., József P., Judit P. Képviselők és főrendek a dualizmus kori Magyarországon — Líceum Kiadó, 2020. — С. 269. — 639 с. — ISBN 978-963-496-144-4 Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Dániel B., József P., Judit P. Képviselők és főrendek a dualizmus kori Magyarországon — Líceum Kiadó, 2020. — С. 270. — 639 с. — ISBN 978-963-496-144-4 Праверана 20 студзеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Деак, Франц // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ферэнц Дэак
- Ферэнц Дэак у ВСЭ(недаступная спасылка)
- Budapest Pocket Guide Архівавана 9 студзеня 2009.
- Dario Castiglione, Ian Hampsher-Monk. The history of political thought in national context