Ферэнц Контра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ферэнц Контра
венг.: Kontra Ferenc
пасол Венгрыі ва Украіне[d]
2001 — 2002
пасол Венгрыі у Расіі[d]
2002 — 2005
пасол Венгрыі ў Беларусі[d]
2008 — 2012

Нараджэнне 2 красавіка 1954(1954-04-02) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Ферэнц Контра (1954, Будапешт) — венгерскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі3 чэрвеня 2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе — скончыў факультэт міжнародных адносін Кіеўскага дзяржуніверсітэта. З 1978 года працуе ў МЗС Венгрыі. 19801985 гг. — праца ў пасольстве Венгрыі ў Іране. 19851992 гг. — у савецкім аддзеле МЗС Венгрыі. У 19891990 гг. працаваў у сілах ААН у Намібіі. 1990—1992 гг. — дырэктар тэрытарыяльнага ўпраўлення МЗС Венгрыі па краінах СНД. У 19921997 гг. — намеснік пасла ў Грэцыі. З 1997 года працаваў у МЗС Венгрыі загадчыкам канцылярыі палітычнага дзяржсакратара, затым намеснікам начальніка тэрытарыяльнага ўпраўлення па краінах СНД. З 3 верасня 2001 года ўзначальваў дыпмісію ва Украіне. Быў па сумяшчальніцтве акрэдытаваны ў Арменіі, Беларусі, Узбекістане. Да прызначэння на пасаду пасла ў Беларусі курыраваў у МЗС Венгрыі палітыку ў дачыненні Беларусі і Малдовы.

У шлюбе з украінкай. Мае дарослую дачку, якая жыве і працуе ў Венгрыі. Валодае рускай і англійскай мовамі, разумее ўкраінскую.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]