Перайсці да зместу

Ферэнц Надашы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ферэнц Надашы
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1893(1893-10-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1966(1966-02-20)[2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Marcelle Vuillet-Baum[d]
Дзеці Mia Nardi[d]
Прафесія харэограф, артыст балета, балетны педагог
Тэатр
Узнагароды

Фе́рэнц На́дашы (венг.: Nádasi Ferenc; 16 кастрычніка 1893, Будапешт — 20 лютага 1966) — венгерскі балетнік, балетмайстар, педагог. Заслужаны артыст Венгрыі (1955). Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута (1958).

Вучыўся ў Будапешце, удасканальваўся ў Э. Чэкеці. У 19131921 гадах саліст, у 19361962 гадах балетмайстар і педагог Венгерскага опернага тэатра ў Будапешце, выконваў галоўныя партыі ў яго спектаклях. У 19501961 гадах дырэктар тэатра. У 1950—1953 гадах педагог Інстытута балета.

Сярод лепшых пастановак: «Сільвія» на музыку Л. Дэліба (1942), «Прывід ружы» на музыку К. М. Вебера і «Дзень нараджэння інфанты» Дж. Карпентэра (абедзве 1948) і інш. Стварыў балетную школу (1937), у педагагічнай працы спалучаў стыль італьянскай школы класічнага танца з нацыянальнымі асаблівасцямі венгерскага танцавальнага мастацтва.

Зноскі