Формула Рэзерфарда
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Фо́рмула Рэ́зерфарда — выраз, які вызначае эфектыўнае сячэнне рассеяння нерэлятывісцкіх зараджаных кропкавых часціц, якія ўзаемадзейнічаюць паводле закону Кулона.
У сістэме цэнтра інерцыі сутыкнутых часціц формула Рэзерфарда мае выгляд
дэе dσ/dΩ — сячэнне рассеяння ў адзінкавы прасторавы вугал, θ — вугал рассеяння, m=m1m2/(m1+m2) — прыведзеная маса[ru], m1 і m2 — масы сутыкнутых часціц і v — іх адносная скорасць, Z1e і Z2e — электрычныя зарады гэтых часціц, e — элементарны электрычны зарад.
Формула атрымана Э. Рэзерфардам пры аналізе доследаў па рассеянні α-часціц (1911) і адыграла вызначальную ролю пры фарміраванні навуковых уяўленняў аб будове атамаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэзерфарда формула // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. С. 559.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Резерфорда формула // Физическая энциклопедия.