Франк Дзюваль
Франк Дзюваль | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1940 (82 гады) |
Месца нараджэння | Берлін, Германія |
Краіна | Германія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, спявак, кінакампазітар, студыйны музыкант |
Гады актыўнасці | 1959 — 2001 |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | поп-музыка |
Лэйблы | Teldec |
frankduval.com |
Франк Дзюва́ль (ням.: Frank Duval; 22 лістапада 1940, Берлін, Германія) — нямецкі кампазітар, спявак, дырыжор і аранжыроўшчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Франк Дзюваль нарадзіўся 22 лістапада 1940 года ў Берліне, у сям'і артыстаў. Вучыўся на акцёра і танцора, але таксама спяваў разам са сваёй сястрой Марыяй. У 60-я годы Дзюваль ужо ствараў музыку, як аркестральную, гэтак і эстрадную, а яго дэбютны саўндтрэк прагучаў у серыяле «Tarot» у 1977 годзе.
У сямідзясятых Франк Дзюваль быў загружаны кампазітарствам, але знаходзіў час для сольнай творчасці. Гэтак, у 1979 годзе на лэйбле Teldec быў выдадзены яго першы сольны альбом «Die Schönsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte», а кампазіцыя «Todesengel» з яго стала гітом.
На працягу васьмідзясятых гадоў былі напісаны некалькі саўндтрэкаў, а таксама працягвалася сольная дзейнасць музыкі. Яго творы шмат разоў дасягалі топаў нямецкіх чартаў: «Ways» (1983), «Lovers Will Survive» (1986) і «When You Were Mine» (1987).
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1979 — Die Schonsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte
- 1981 — Angel of Mine
- 1982 — Face to Face
- 1983 — If I Could Fly Away
- 1983 — Orphee
- 1984 — Living Like A Cry
- 1984 — Die schonsten Melodien aus Derrick & der Alte
- 1985 — Time For Lovers
- 1986 — Bitte Lasst Die Blumen Lieben
- 1987 — When You Were Mine
- 1988 — Love Me, Love
- 1989 — Touch My Soul
- 1989 — Seine Grossten Erfolge
- 1991 — Solitude
- 1994 — Vision
- 1994 — Vision (Best Of Frank Duval)
- 1996 — Time For Angels
- 2000 — Derrick Forever
- 2001 — Golden Hits (1981-1994)
- 2001 — Spuren: Songs & Sounds (3CD)
- 2002 — Piano Para Ti
- 2006 — Colour Collection
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Франк Дзюваль на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Афіцыйны сайт Франка Дзюваля (англ.)
- Frank Duval at Magazine-Music Архівавана 15 студзеня 2007. (ням.) (Праверана 17 чэрвеня 2009)