Францішак Леапольдавіч Вярэнька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Францыск Вярэнька)
Францішак Леапольдавіч Вярэнька
Дата нараджэння 15 сакавіка 1862(1862-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1892(1892-03-04) (29 гадоў)
Род дзейнасці археолаг, краязнавец
Навуковая сфера краязнаўства, археалогія
Альма-матар
Узнагароды залаты медаль

Францішак Леапольдавіч Вярэнька (15 сакавіка 1862, маёнтак Пуцілкавічы, цяпер вёска ва Ушацкім раёне, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1892) — беларускі археолаг і краязнавец[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію ў Мінску (1881 г.), Варшаўскі ўніверсітэт (1887 г.). У 1886 г. за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Запісваў легенды і паданні роднага краю. У ваколіцы в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку (каля вёсак Гваздв, Вялікія Бірукі) і каля 50 курганных могільнікаў, селішчы каля вёсак Малыя Дольцы і Афераўшчына; у курганна-жальнічным могільніку раскапаў 36 пахаванняў[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Рукапісы прац пра гэтыя даследаванні «Курганы ў Пуцілкавічах» і «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты і частка раскопак зберагаюцца ў Археалагічным музеі Кракава  (польск.)[1].

Зноскі

  1. а б в Веренько Франциск // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 110. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дучыц, Л. У. Вярэнька Францішак Леапольдавіч / Л. У. Дучыц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 208. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Вярэнька Францішак Леапольдавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 58—59.
  • Крэскіян, Л. Родам з Пуцілкавіч / Л. Крэскіян // Народнае слова. — 1995. — 23 сак.
  • Пашковіч, А. Наш славуты зямляк / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). — 1997. — 29 сак.