Францішак Міцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Міцкевіч
Franciszek Mickiewicz
Магіла Францішка Міцкевіча і ягонных бацькоў
Магіла Францішка Міцкевіча і ягонных бацькоў
Герб «Порай»
Герб «Порай»
Нараджэнне 1833
Смерць 6 лютага 1873(1873-02-06)
Месца пахавання
Род Міцкевічы[d]
Бацька Аляксандр Міцкевіч
Маці Тэрэза Тараевіч[d]
Жонка Антаніна Касцюшка[d]
Дзеці Адам Міхал Міцкевіч, Марыя Міцкевіч
Веравызнанне рыма-каталік
Бітвы

Францішак Міцке́віч (польск.: Franciszek Mickiewicz; 1833 — 6 лютага 1873, Кобрын, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, пляменнік Адама Міцкевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага ўніверсітэта Аляксандра Міцкевіча, якім быў братам Адама Міцкевіча, і Тэрэзы Тараевіч. Меў родную сястру Марыю Свянціцкую, якая была замужам за знакамітым урачом Зыгмунтам Свянціцкім. У 1859 годзе бацькі вяртаюцца ў Беларусь, дзе набылі ён выкупіў невялікі маёнтак Губерня пад Кобрынам. Там праз некаторы час Францішак Міцкевіч пазнаёміўся з Рамуальдам Траўгутам, якому ў лютым 1860 года дзед Віталь Шуйскі пакінуў у спадчыну невялікі маёнтак у Востраве (цяпер Астроўе), што ля Кобрына[1].

У 1863 г. таемна далучыўся да паўстання 1863—1864 гадоў, быў агентам Рамуальда Траўгута. Пасля паражэння паўстання пабраўся шлюбам з удавой Рамуальда Траўгута, унучатай пляменніцай Тадэвуша Касцюшкі[2] Антанінай Касцюшка.

Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў у Кобрыне, дзе пахаваны Францішак, яго бацька і маці. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя была выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.

Зноскі

  1. Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра Касцюшкі, які быў родным пляменнікам Тадэвуша Касцюшкі і каб забяспечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся 13 чэрвеня 1862 года.
  2. Бацька Антаніны - Аляксандр быў сынам Юзафа Тамаша Касцьшкі, роднага брата Тадэвуша.