Перайсці да зместу

Францішак Браніслаў Міцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Міцкевіч
Franciszek Bronisław Mickiewicz
Францішак Міцкевіч на смяротным ложы
Францішак Міцкевіч на смяротным ложы
Герб «Порай»
Герб «Порай»
Нараджэнне 1796(1796)
Смерць 13 лістапада 1862(1862-11-13)
Месца пахавання
  • Ражнова[d]
Род Міцкевічы
Бацька Мікалай Міцкевіч
Маці Барбара з Маеўскіх
Жонка Людвіка Альшэўская
Дзеці Антоній Тадэвуш Міцкевіч
Веравызнанне рыма-каталік
Узнагароды
сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari

Францішак Браніслаў Міцке́віч (польск.: Franciszek Bronisław Mickiewicz; 1796[2], Наваградак Наваградскага павета Слонімскай губерні, Расійская імперыя — 13 лістапада 1862, Ражнова, гміна Абарнікі, Прускае каралеўства, цяпер Велікапольскае ваяводства, Польшча) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, старэйшы брат Адама Міцкевіча.

Бацька Францішка Мікалай выводзіў сваё паходжанне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў герба «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід[3]. Брат Францішка Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана і зацверджана ў Расійскай імперыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаў[4].

Маці паэта, Барбара, якая мела сястру-блізніцу Марыяну, нарадзілася ў 1768 годзе[5], паходзіла з роду Маеўскіх герба «Стары конь», у Навагрудскім ваяводстве вядомым з сярэдзіны XVII ст. Яе бацькамі былі Матэвуш Маеўскі, які пад канец жыцця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградскага ротмістра Юзафа Арэшкі.

Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстанні ў званні падпаручніка[1]. Падчас паўстання быў прызначаны паўстанцкім кіраўніком Навагрудку. Удзельнічаў у бітвах пад Варшавай, атрымаў званне паручніка, быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэну Virtuti Militari[1]. З пашпартам памерлага паўстанца Юстына Поля змог перайсці мяжу з Прусіяй, пасля чаго быў інтэрніраваны пад Мальбаркам[1]. За ўдзел у паўстанні Міцкевічы страцілі фальварак Завоссе і дом у Навагрудку, якія былі канфіскаваны расійскай уладай.

Некаторы час жыў у Лукаве, а пазней ад 1859 у Ражнове, дзе памёр у 1862 г.[1] Быў пахаваны ў мясцовым касцёле[1]. Аўтар успамінаў, вядомых, як крыніца да біяграфічных звестак аб Адаме Міцкевічу. Паводле сучаснікаў быў гарбатым[1].

Зноскі