Перайсці да зместу

Ян Пянкальскі (лоўчы віленскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Пянкальскі
Нараджэнне 1687
Смерць не раней за 1748 і не пазней за 10 чэрвеня 1749
Месца пахавання
Род Пянкальскія[d]
Бацька Стэфан Пянкальскі[d]
Маці Алена з Цадроўскіх[d]
Жонка Сюзана з Краінскіх[d][1]
Дзеці Тэадора з Пянкальскіх[d], Ганна з Пянкальскіх[d] і Шыман Пянкальскі[d]
Грамадзянства
Веравызнанне кальвінізм[1]

Ян Пянкальскі (1687, Свідчыцы — 1749) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў са шляхецкага роду Пянкальскіх герба «Адрованж»[2]. Нарадзіўся ў Свідчыцах у 1687[3] годзе ў сям’і Стафана Пянкальскага (пам. 1735), віленскага лоўчага, і яго першай жонкі Алены з Цадроўскіх[2]. Ахрышчаны 29 мая ў капыльскім зборы[3].

Віленскі лоўчы[2] з 1738 года і самай сваёй смерці ў 1749 годзе[3].

Пахаваны 10 чэрвеня 1749 года ў Капылі[3].

У шлюбе з Сузанай Кацярынай з Краінскіх (1700—1750) меў дзяцей[2]:

  • Аляксандра Тадора. Нарадзілася ў Котах, ахрышчана 9 трайня 1740 г. у Слуцкім кальвінскім зборы. Па ўсёй верагоднасці, Тадора да 1761 года знаходзілася ў Койданаве на выхаванні ў сваёй бабкі, Кацярыны з Баржымоўскіх Краінскай. Бабка Адама Міцкевіча[3].
  • Сымон (пам. 1794), магчыма, пераняў урад лоўчага віленскага па смерці бацькі[3].
  • Ян Станіслаў, ахрышчаны 17 мая 1738 года «ў сябе» ў Мядзведцы[3].
  • Багуслаў Казімір, ахрышчаны 19 лютага 1738 года[3].
  • Ганна.

Сузана была пахавана 25 лютага 1750 года ў Капылі.

Зноскі

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 125. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  2. а б в г Продкі Адама Міцкевіча — дзеячы Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім / Зміцер Юркевіч // Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць / [укладальнікі: А. І. Бокун, А. У. Унучак, Ю. А. Бачышча]. — Мінск. — 2018. — Вып. 3. — С. 197―209
  3. а б в г д е ё ж Таямніцы Міцкевіча “па мячы”(недаступная спасылка). kimpress.by. Праверана 15 красавіка 2024.