Франц Вікенцьевіч Абрамовіч
Франц Вікенцьевіч Абрамовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1864 |
Месца нараджэння | Клесель Рэчыцкага павета |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1933 |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | Медыцына |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | Медыцынская хірургічная акадэмія |
Узнагароды |
Франц Вікенцьевіч Абрамовіч — беларускі хірург, доктар медыцыны (1895).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Медыцынскую хірургічную акадэмію ў Пецярбургу ў 1889. У 1888—1889 гг. належаў да цэнтральнай арганізацыі пецярбургскага студэнцтва («Кадравікі»)[1].
З 1891 года земскі ўрач у Пецяргофскім павеце Пецярбургскай губерні. З 1897 года завадскі ўрач у Наваторжскім павеце Цвярской губерні. У 1900-х гг. быў галоўным урачом Цвярской губернскай земскай бальніцы[1]. З 1923 года заведуючы хірургічным аддзяленнем гарадской бальніцы ў Мазыры[2].
Быўшы вядомым хірургам свайго часу, Франц Вікенцьевіч Абрамовіч, які праводзіў унікальныя для таго часу аперацыі, сабраў у сваім аддзяленні маладых хірургаў, рыхтаваў вучняў[3]. Памёр ад брушнога тыфу[3].
Напісаў работы па даследаванню захворванняў органаў брушной поласці і арганізацыі хірургічнай дапамогі[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Абрамович, Ф. В. О кровоостанавливающем действии водяного пара и горячего воздуха при ранениях печени : дис. … доктора медицины / Абрамович, Ф. В. — СПб., 1900. — С. 123[4].
Зноскі
- ↑ а б Деятели революционного движения в России: биобиблиографический словарь: От предшественников декабристов до падения царизма: [В 5 т.]. — М.: Изд-во Всесоюзного общества политических каторжан и ссыльно-поселенцев, 1927—1934.
- ↑ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ а б «Мишпоха» зажигает свечи (руск.)
- ↑ О кровоостанавливающем дѣйствіи водянаго пара и горячаго воздуха при раненіиах печени: диссертація на степень доктора медицины