Перайсці да зместу

Франц Марцін Кюн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Марцін Кюн
Дата нараджэння 8 лістапада 1719(1719-11-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1771(1771-01-30)[1][3][…] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак ракако
Уплыў Іаган Георг Бергмюлер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Марцін Кюн (8 лістапада 1719, Вайсенгорн — 30 студзеня 1771, Лінц) — нямецкі мастак эпохі ракако.

Кюн нарадзіўся па цяперашняй Хаўптштрасэ 22 у Вайсенгорне. Бацька Ёган Якаб Кюн заснаваў жывапісную майстэрню, дзе навучаўся рамяству яго чацвёрты сын. Дадатковую падрыхтоўку жывапісец атрымаў у Ёгана Георга Бергмюлера ў Аўгсбургу, з якім ён таксама выканаў фрэскі ў касцёле Успення ў Дзісен-ам-Амерзее.

З 1745 па 1747 год Кюн знаходзіўся ў Італіі, дзе на яго паўплываў стыль жывапісу Джавані Батыста Цьепала. Пасля вяртання ён стварыў уласную майстэрню ў Вайсенгорне ў 1748 годзе. Асноўная дзейнасць жывапісца была сканцэнтравана ў бліжэйшай цэнтральнай Швабскай вобласці. Вучні: Конрад Хубер.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Franz Martin KuenOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.