Фратрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фра́трыя (стар.-грэч.: Φρατρία, літаральна «братэрскі саюз») — форма сваяцкай сацыяльнай арганізацыі.

У Старажытнай Грэцыі фратрыя лічылася самакіруючай сваяцкім аб'яднаннем ніжэйшым за племя (стар.-грэч.: φυλή), падзялялася на роды. Лічылася, што чальцы адной фратрыі мелі супольнага продка і супольнае месца пражывання.

Фратрыі ўзгадваюцца ўжо ў творах Гамера. Відавочна, у яго эпоху яны адыгрывалі важную ролю ваеннай арганізацыі сваякоў, а пазней ператварылася ў ваенна-адміністрацыйную адзінку. Так, каля 700 г. да н. э. у Спарце вылучалася 27 фратрый, каля 9 у кожным племі. У класічную эпоху фратрыі ўзгадваліся рэдка, аднак існавалі блізкія па сутнасці аб'яднанні ген (стар.-грэч.: γένος) высакародных сваякоў, што вялі паходжанне ад адзінага продка.

Льюіс Генры Морган у працах, прысвечаных паўночнаамерыканскім індзейцам, увёў панецце фратрыя ў дачыненні да экзагамнай групы родаў. У гэтым сэнсе яно шырока ўжываецца ў этналогіі і культурнай антрапалогіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]