Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ)
iсп. Frente Farabundo Martí para la Liberación Nacional, FMLN
Bandera - Frente Farabundo Martí para la Liberación Nacional.svg
Лагатып ФНВФМ
Лідар Медарда Гансалес
Дата заснавання 10 кастрычніка 1980
Штаб-кватэра
Ідэалогія марксізм, сацыялізм, дэмакратычны сацыялізм
Інтэрнацыянал
Партыйны друк газета «Мы пераможам»
Сайт fmln.org.sv
Commons-logo.svg Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) на Вікісховішчы

Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) (iсп. Frente Farabundo Martí para la Liberación Nacional, FMLN) — сальвадорская палітычная партыя левай арыентацыі, названая ў гонар лідара сальвадорскіх рэвалюцыянераў Фарабунда Марці.

ФНВФМ быў створаны ў пачатку грамадзянскай вайны, калі Кампартыя, «Узброеныя сілы нацыянальнага супраціву» і «Народныя сілы вызвалення» стварылі цэнтр для каардынацыі баявых дзеянняў. Пасля вайны арганізацыя раззброілі свае атрады, адмовіўшыся ад iдэi ўзброенай барацьбы.

У 1990-ыя гады партыя стала адной з самых магутных палітычных сілаў у Сальвадоры. Галоўным яе супернікам была правая партыя ARENA.

У 2009 г. кандыдат ад ФНВФМ Маўрысіа Фунес перамог на прэзідэнцкіх выбарах. У 2014 Сальвадор Санчэс Серэн, таксама вылучэнец ад ФНВФМ, атрымаў перамогу на выбарах.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.