Фрушка-Гара
| Фрушка-Гара | |
|---|---|
| серб. Фрушка гора | |
| Краіна | |
| Найвышэйшая вяршыня | Црвені-Чот |
| Найвышэйшы пункт | 539 м [1] |
Фру́шка-Гара́[2] (Фрушская Гора) — града[3], ізаляваны краж[4], на тэрыторыі аўтаномнага краю Ваяводзіна Сербіі і Вукаварска-Срэмскай жупаніі Харватыі, у гісторыка-геаграфічнай вобласці Срэм. Найвысокія вяршыні: Црвені-Цот — 539[1] м, Стражылава— 321 м, Ірышкі-Верац — 451 м, Вялікі-Градац — 471 м.
У нядаўняй геалагічнай гісторыі (пліяцэн) краж быў востравам у Панонскім моры[3].
У 1960 годзе тут быў створаны аднайменны нацыянальны парк плошчай 22 тыс. га для аховы ўнікальных прыродных і культурных ландшафтаў[2].
Фрушка-Гара — месца гістарычнага духоўнага цэнтра сербскага народа, важны цэнтр у культурна-гістарычнай спадчыне Сербіі[3]. Тут перш было каля 30, а да 1941 года — 17 манастыроў[3], цяпер жа, як турыстычныя і паломніцкія аб'екты вылучаюць 16 часткова захаваных пасля Другой сусветнай вайны Фрушскагорскіх манастыроў.
У шырокалісцевых лясах масіву Фрушка-Гара ёсць алені і казулі, гняздуюцца многія птушкі, у тым ліку і такія як белы і чорны бусел, а таксама арол магільнік, балабан, чорны каршун[5] и др.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 Ліст карты L-34-100. (руск.)
- 1 2 Фрушка гора // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- 1 2 3 4 Фрушка-Гора\\www.serbia-tours.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2015. Праверана 20 сакавіка 2017.
- ↑ Воеводина — артыкул з БСЭ
- ↑ СЕРБИЯ И ЧЕРНОГОРИЯ(руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет».