Аркадзь Львовіч Бяссмертны
| Аркадзь Львовіч Бяссмертны | |
|---|---|
| Аркадзь Бяссмертны і яго вучні. Канец 1940-х гг. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 6 мая 1893 ці 2 мая 1893 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 3 верасня 1955 (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | дырыжор, скрыпач, музычны педагог |
| Інструменты | скрыпка |
| Выхаванцы | Леў Давыдавіч Гарэлік |
| Узнагароды | |
Аркадзь Львовіч Бяссмертны (24 красавіка (6 мая) 1893, г. п. Сураж — 3 верасня 1955) — беларускі скрыпач , дырыжор, педагог, прафесар (1946)[1]. Заслужаны артыст БССР (1939)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917)[1]. Быў другім скрыпачом у вядомым Мекленбургскім квартэце (ад імя яго заснавальніка рускага мецэната Г. Мекленбург-Стрэліцкага).
У верасні 1915 года ў Віцебску было адчыненае аддзяленне Імператарскага расійскага музычнага таварыства. Ініцыятарамі гэтага былі акрамя Аркадзя Бяссмертнага спявак Васіль Кармілаў і піяністка Фрыда Тэйтэльбаўм-Левінсон[2].
Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першых на Беларусі сімфанічнага аркестра і народнай кансерваторыі (1918) у Віцебску[1]. З 1924 г. — дырэктар Беларускага музычнага тэхнікума[1], з 1926 г. — скрыпач-саліст і дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускага радыё. З 1932 г. — педагог Беларускай кансерваторыі[1]. Стваральнік і ўдзельнік (першая скрыпка) Дзяржаўнага струннага квартэта БССР (1934-41)[1].
Узнагароджаны двума ордэнамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бяссмертны Аркадзь Львовіч // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 703—704.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аркадзь Львовіч Бяссмертны
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў Суражы (Бранская вобласць)
- Памерлі 3 верасня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы паводле алфавіта
- Скрыпачы СССР
- Скрыпачы Беларусі
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Беларусі
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Беларусі
- Нарадзіліся ў Суражы (Віцебскі раён)