Фрыдэрыцыянскае ракако

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац Сан-Сусі

Фрыдэрыцыянскае ракако (ням.: Friderizianisches Rokoko; фрыдэрыянскае ракако, фрыдрыхаўскае ракако) — гісторыка-рэгіянальны мастацкі стыль, разнавіднасць ракако, які ўзнік у Прусіі ў часы кіравання Фрыдрыха II і ўвабраў у сябе ўплыў Францыі і Нідэрландаў. Самым вядомым прадстаўніком фрыдэрыцыянскага ракако стаў архітэктар Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф, які працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Фрыдрыха II. У жывапісе да фрыдэрыцыянскага ракако адносяць творчасць Антуана Пэна. Найбольш вядомымі збудаваннямі ў стылі фрыдэрыцыянскага ракако з'яўляюцца палац Сан-Сусі, Райнсбергскі палац, Гарадскі палац у Патсдаме і часткова палац Шарлотэнбург.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hans-Joachim Giersberg, Hillert Ibbeken: Schloss Sanssouci. Die Sommerresidenz Friedrichs des Großen. Mit Beiträgen von Thomas Blisniewski, Tilo Eggeling, Jürgen Hamel u.a. Nicolai, Berlin 2005. ISBN 3-89479-140-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]