Фрыкцыя (сексалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фрыкцыя, сексалогія)

Фры́кцыя (лац.: frictio — трэнне) — зваротна-паступальны рух, які здзяйсняецца палавым членам падчас палавога акту.

Фрыкцыі складаюць фрыкцыйную стадыю цыкла ад увядзення палавога члена да эякуляцыі. Падчас трэння палавога члена аб сценкі похвы адбываецца стымуляцыя генітальных эрагенных зон, нарастанне і накапленне нервовага ўзбуджэння, пры досыць высокім узроўні якога, вынікам з'яўляецца аргазм, якія праяўляецца ў мужчын у выглядзе эякуляцыі. Фрыкцыі могуць быць рознымі па частаце, амплітудзе, інтэнсіўнасці і рытме.

Паводле ўяўленняў сучаснай навукі звычайная найменшая колькасць фрыкцый роўная 68 (пры працягласці капулятыўнай стадыі 1 хвіл 14 с), найбольшае (калі мужчына не выкарыстоўвае адмысловыя тэхнікі) — 270. Пры працягласці капулятыўнай стадыі роўнай 3 хвіл 34 с, сярэдняя колькасць фрыкцый — 62[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]